Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве эвакуавалі больш за 300 чалавек праз узгараньне ў паліклініцы

абноўлена

Узгараньне ў магілёўскай паліклініцы, скрыншот зь відэа МНС
Узгараньне ў магілёўскай паліклініцы, скрыншот зь відэа МНС

22 жніўня ў Магілёве ў будынку паліклінікі № 10 адбылося загараньне ў кабінэце на другім паверсе, паведамляе МНС Беларусі.

Спрацавала сыстэма перадачы паведамленьняў аб пажарах і надзвычайных сытуацыях «Маланка». Эвакуавалі 160 чалавек пэрсаналу і 150 наведнікаў. На месца прыехалі супрацоўнікі МНС.

Як паведамілі пазьней у МНС, у выніку пажару пашкоджаная маёмасьць мэдыцынскага прызначэньня ў адным з кабінэтаў на другім паверсе.

У выніку ўзгараньня ніхто не пацярпеў. Прычына здарэньня высьвятляецца.

Будынак паліклінікі абсталяваны аўтаматычнай пажарнай сыгналізацыяй, сыстэмай апавяшчэньня людзей аб пажары і кіраваньня эвакуацыяй. Пасьля ўзгараньня спрацавала сыстэма апавяшчэньня, што дазволіла эвакуаваць людзей з будынка, адзначылі ў МНС.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG