Затрыманьне за ўдзел у акцыях пратэсту 2020-га
Мужчыну з гораду Кобрыні Берасьцейскай вобласьці затрымлівалі як мінімум чацьвёра ўзброеных сілавікоў у рыштунку, паведамляе «Вясна».
На відэа сілавікоў затрыманы кажа, што падчас пратэстаў выходзіў на праезную частку дарогі і стаяў у счэпцы. У відэа таксама паказваюць татуяваньні затрыманага — эмблему футбольнага клюбу «Дынама-Берасьце» і абрэвіятуру «ACAB».
На волю выйшаў палітвязень, які камэнтаваў гібель Зельцара
Палітвязень Максім Ражкоў выйшаў на волю па заканчэньні тэрміну, паведамляе «Вясна».
Гамельчука затрымалі ў верасні 2021 году ў межах крымінальнай справы, заведзенай за камэнтары ў інтэрнэце пасьля гібелі супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка і ІТ-спэцыяліста Андрэя Зельцара. Праз год Максіма Ражкова асудзілі на 3,5 года зьняволеньня ва ўмовах агульнага рэжыму. Тэрмін палітвязень адбываў у віцебскай калёніі № 3. Максім Ражкоў мае інваліднасць 2-й групы.