Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядомым імя яшчэ аднаго вызваленага палітвязьня


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Заснавальнік BySol Андрэй Стрыжак паведаміў, што на вечар 21 жніўня вядома 18 прозьвішчаў вызваленых палітвязьняў (адно імя ўдакладняецца). Гаворка ідзе пра 13 жанчын і 5 мужчын.

Раней сталі вядомыя прозьвішчы 10 палітвязьняў, што выйшлі на волю па ўказе аб памілаваньні, які Аляксандар Лукашэнка падпісаў 16 жніўня. Сярод іх 9 жанчын і адзін мужчына.

  • Увечары 21 жніўня стала вядома прозьвішча яшчэ аднаго памілаванага палітвязьня. На свабоду выйшаў палітвязень Яўген Чуміла. Пра гэта паведаміў прапагандыст Юры Васкрасенскі падчас стрыму 21 жніўня ў Рыгора Азаронка, заўважыла «Люстэрка».

Яўгену Чумілу 31 год. У траўні 2022 году Гомельскі абласны суд прызнаў яго вінаватым у абразах прадстаўніка ўлады, Аляксандра Лукашэнкі і судзьдзі, а таксама ў распальваньні варожасьці. Яго асудзілі на пазбаўленьне волі, але тэрмін праваабаронцам невядомы. Пакараньне Яўген Чуміла адбываў у папраўчай калёніі № 17.

Поўны сьпіс агучаных раней прозьвішчаў вызваленых вязьняў:

  • Ксенія Луцкіна,
  • Вольга Новікава,
  • Ала Зуева,
  • Вольга Стаброўская,
  • Васіль Берасьнеў,
  • Ірына Санкоўская,
  • Кацярына Леў,
  • Натальля Пятровіч,
  • Тамара Каравай,
  • Сьвятлана Палуэктава.

16 жніўня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 30 асобаў, асуджаных за «злачынствы пратэставай накіраванасьці». Сярод памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, некаторыя зь іх маюць сур’ёзныя захворванні. Таксама ёсць пэнсіянэры. Канкрэтныя прозьвішчы памілаваных не называлі, сам указ не публікаваўся.

У ліку 30 памілаваных ёсць тыя, каго раней ужо вызвалілі, расказваў дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Паводле яго, частку гэтых людзей ужо вызвалілі ў ліпені і жніўні, а ўказ фармалізаваў гэты працэс.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG