Лінкі ўнівэрсальнага доступу

HITLERKAPUTIN — выстава Ўладзімера Цэсьлера ў цэнтры Вільні. ФОТА

Выставай Уладзімера Цэсьлера HITLERKAPUTIN на Ратушнай плошчы ў цэнтры Вільні адкрыліся Дні беларускай культуры ў Літве. Мастацкія працы прысьвечаныя рэпрэсіям у Беларусі і вайне ва Ўкраіне. У адкрыцьці прынялі ўдзел прадстаўнікі Офісу Сьвятланы Ціханоўскай і мэрыі Вільні, мужчынскі хор «Унія». Сам жа мастак павітаў наведнікаў выставы онлайн.

Паглядзець, якія яшчэ культурніцкія імпрэзы будуць адбывацца ў сьвеце ў Дні беларускай культуры, можна вось тут.

Уладзімер Цэсьлер — сучасны беларускі мастак і дызайнэр, вядомы сваімі працамі ў галіне плякату, рэклямы, жывапісу, графікі і скульптуры. Яго сумесныя працы зь Сяргеям Войчанкам захоўваюцца ў музэях плякату Латвіі, Швайцарыі, Нямеччыны, Японіі, ЗША, Францыі.



XS
SM
MD
LG