Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі расказалі, як рэагуюць на авіяцыю ў памежных раёнах Польшчы і краін Балтыі


Камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі Андрэй Лук’яновіч
Камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі Андрэй Лук’яновіч

Камандучы ВПС Беларусі падкрэсьліў, што беларускія сілы «адэкватна» рэагуюць на ўсе зьмены ў абстаноўцы ўздоўж мяжы і на палёты, якія адбываюцца ў 15-кілямэтровай зоне.

Камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Андрэй Лук’яновіч заявіў, што з пачатку году Беларусь амаль 500 разоў падымала ў паветра сваю дзяжурную авіяцыю.

«Сёлета мы зафіксавалі ўжо каля 800 палётаў лёгкаматорнай авіяцыі і верталётаў на тэрыторыі Польшчы і краін Балтыі. І таксама зафіксавалі чатыры выпадкі парушэньня дзяржаўнай мяжы. Нашы дзяжурныя экіпажы і прызначаныя экіпажы падымаліся больш за 450 разоў па маршрутах патруляваньня і ў асаблівых выпадках — баявога дзяжурства», — працытавала Андрэя Лук’яновіча дзяржаўнае выданьне Sb.by.

Камандучы ВПС Беларусі падкрэсьліў, што беларускія сілы «адэкватна» рэагуюць на ўсе зьмены ў абстаноўцы ўздоўж мяжы і на палёты, якія адбываюцца ў 15-кілямэтровай зоне.

«Заўчасная падрыхтоўка да ваенных канфліктаў, да адкрытага супрацьстаяньня супраць Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі менавіта блёку NATO. І вось гэтыя палёты, якія мы штодзень фіксуем, выведнай авіяцыі, 30-40 палётаў на тыдзень, выкарыстоўваючы увесь арсэнал, які маюць краіны NATO. Таксама значная колькасьць тактычнай авіяцыі — штодзень да 30 палётаў, а ў часе вучэньняў — ад 40 да 50 штодзённых палётаў, тым больш з адпрацоўваньнем тактыкі баявога выкарыстаньня, нанясеньня ўдараў па Калінінградзкай вобласьці і па Рэспубліцы Беларусь», — удакладніў Андрэй Лук’яновіч.

Паводле яго, Польшча актыўна ўзбройваецца вайсковай спэцыяльнай тэхнікай амэрыканскай і паўднёвакарэйскай вытворчасьці.

«Танкі „Абрамс“, „К-2“, „Чорная пантэра“. Таксама ў найбліжэйшых плянах Польшчы атрымаць ад Злучаных Штатаў Амэрыкі 32 самалёты F-35 і 96 верталётаў, баявых верталётаў, ударных, гэта „Апачы“. Ад Польшчы не адстаюць краіны Балтыі. Яны таксама цяпер мадэрнізуюць сваю інфраструктуру і плянуюць набыць і паставіць рэактыўную сыстэму залпавага агню HIMARS», — пералічыў камандуючы ВПС Беларусі.

Лук’яновіч дадаў, што на паўднёвай мяжы Беларусь павялічыла сваю групоўку вайскова-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, у тым ліку авіяцыі, зэнітна-ракетных і радыётэхнічных войскаў.

  • Аляксандар Лукашэнка падтрымаў расейскае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году і дазволіў скарыстаць тэрыторыю, вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору Беларусі для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў гарадоў Украіны, ахвярамі чаго сталі дзясяткі тысяч мірных украінцаў.
  • У першыя дні поўнамаштабнай вайны ўрад Украіны пастанавіў закрыць усе памежныя пункты зь Беларусьсю. Пасьля адыходу расейскіх войскаў з Кіеўскай і Чарнігаўскай вобласьцяў між краінамі працуе толькі адзін пункт пропуску — у Валынскай вобласьці. Празь яго ва Ўкраіну вяртаюцца ўкраінцы, якіх незаконна вывезьлі ў Расею.
  • Супраць Беларусі ўвялі міжнародныя санкцыі праз падтрымку Аляксандрам Лукашэнкам расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
  • Увесь час ад пачатку расейскай поўнамаштабнай вайны супраць Украіны на тэрыторыі Беларусі амаль бесьперапынна праводзяцца вайсковыя вучэньні, а Ўкраіна ўмацоўвае свае межы на беларускім кірунку.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG