Пра гэта інфармуе літоўскі тэлеканал TV3.
«Літва, як сябра Эўрапейскага Зьвязу, пасьлядоўна і сыстэматычна прымяняе правілы ЭЗ. Пры гэтым, ацэньваючы дзеяньні іншых рэгіянальных партнэраў, практычныя аспэкты забароны і дыялёг з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі, ацэньваючы неабходнасьць падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасьці, мы адпаведна прымяняем варыянты, прадугледжаныя ў рэглямэнце», — гаворыцца ў адказе МЗС Літвы, перададзеным службе навінаў BNS.
Як паведамілі ў літоўскай мытні, з 17 жніўня грамадзяне Беларусі, якія маюць літоўскую візу, часовы або пастаянны від на жыхарства ў Літве і падарожнічаюць у асабістых мэтах, змогуць уяжджаць у Літву на аўтамабілі.
Аўтамабілі грамадзян Беларусі, якія зьяўляюцца грамадзянамі краін ЭЗ, таксама будуць дапушчаныя да ўезду ў ЭЗ пры іх паездках у Эўразьвяз у асабістых мэтах. Забарона працягне распаўсюджвацца на службовыя аўтамабілі ці аўтамабілі, якія выкарыстоўваюцца ў камэрцыйных мэтах, а таксама на аўтамабілі, прызначаныя для продажу.
Рашэньне аб прымяненьні выключэньняў было прынятае Міжнароднай камісіяй па каардынацыі санкцый, створанай урадам Літвы.
Забарона на ўезд у Літву легкавых аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі набыла моц 18 ліпеня. Тыя, хто прыбыў у Літву на працягу паўгода да гэтага, да 18 студзеня наступнага году павінны выехаць або перарэгістраваць свае аўтамабілі. Пасьля гэтай даты яны ня змогуць знаходзіцца ў Літве, а іх уладальнікам пагражае штраф і канфіскацыя аўтамабіля.
Забарона на ўезд, такім чынам, дзейнічала на працягу аднаго дня — 16 жніўня. Яна таксаама не распаўсюджваецца на аўтамабілі з дыпляматычнымі нумарамі, калі яны неабходныя для дзейнасьці дыпляматычных і консульскіх прадстаўніцтваў або для асабістага карыстаньня дыпляматаў.
У Літву дазволены ўезд і зарэгістраваным у Беларусі аўтамабілям, калі яны выкарыстоўваюцца для перавозкі астанкаў загінулых ці памерлых.
- Раней падобныя абмежаваньні для аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі булі ўведзеныя ў Латвіі і Эстоніі. У Польшчы ўезд для прыватных аўтамабіляў зь беларускай рэгістрацыяй дазволены без абмежваньняў.
Форум