Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль нанес удар па поўдні Лібану. СМІ паведамляюць пра ахвяры


Руіны на месцы ўдару па горадзе Набація, 17 жніўня 2024 году.
Руіны на месцы ўдару па горадзе Набація, 17 жніўня 2024 году.

У выніку ўдару Ізраіля па горадзе Набація на поўдні Лібану загінулі каля 10 чалавек, у тым ліку двое дзяцей, яшчэ пяцёра атрымалі раненьні. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва NNA.

Па дадзеных дзяржСМІ, усе загінулыя былі грамадзянамі Сырыі. Дакладная колькасьць забітых будзе абвешаная пасььля правядзеньня ДНК-тэстаў для ўстанаўленьня асобы ахвяр.

Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што авіяўдар быў нанесены па складзе зброі, які выкарыстоўвае радыкальная ісламісцкая групоўка «Хэзбала».

Удар быў нанесены пасьля таго, як у пятніцу былі прыпыненыя перамовы аб спыненьні агню ў сэктары Газа, удзельнікі дэлегацый павінны сустрэцца зноў на наступным тыдні.

У апошнія тыдні напружанасьць у рэгіёне ўзрасла пасьля ўдару па горадзе Мадждаль-Шамс на падкантрольных Ізраілю Галянскіх вышынях, у выніку якога загінулі 12 чалавек, у тым ліку дзеці. Улады Ізраіля ўсклалі адказнасьць за абстрэл на «Хэзбалу». Пасьля гэтага ізраільскае войска нанесла ўдар па прыгарадзе Бэйруту, сталіцы Лібану. У выніку ўдару быў забіты высокапастаўлены камандзір «Хэзбалы» Фуад Шукр.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG