Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасольства Італіі ў Менску заявіла, што будзе правяраць мэтавае выкарыстаньне візаў


Сьцяг Італіі
Сьцяг Італіі

Правяраць будуць ня ўсіх, каму выдалі пашпарты зь візамі, а выбарачна.

Як напісалі ў пасольстве, атрыманьне італьянскай шэнгенскай візы прадугледжвае, што галоўнай краінай назначэньня зьяўляецца Італія. Гэта не выключае транзыту ці знаходжаньня ў іншых краінах шэнгенскай зоны.

Пры паўторным звароце па візу заяўнікі павінны будуць прадставіць сьведчаньні ранейшых паездак у Італію.

Гэта могуць быць:

  • Аплачанае пражываньне ў Італіі з указаньнем прозьвішчаў і дат;
  • Аплачаныя квіткі ў Італію ці пасадачны талён;
  • Імянныя чэкі на выдаткі ў Італіі (сума аднаго ня менш за 50 эўра);
  • Выпіска з банкаўскага рахунку, якая адлюстроўвае выдаткі ў Італіі;
  • Сумесныя фатаграфіі — для заяўнікаў на запрашэньні грамадзян Італіі.

У амбасадзе адзначылі, што «вышэйзгаданыя матэрыялы не ўваходзяць у абавязковы пакет дакумэнтаў, але могуць аказацца карыснымі для рашэньня аб выдачы візы».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG