Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды». Навошта беларус хацеў раскапаць магілу ван Гога і ў чым сэнс такога мастацтва


Фатограф Сяргей Гудзілін і мастак Максім Осіпаў, на заднім пляне — акцыяніст Аляксей Кузьміч на магіле ван Гога, каляж
Фатограф Сяргей Гудзілін і мастак Максім Осіпаў, на заднім пляне — акцыяніст Аляксей Кузьміч на магіле ван Гога, каляж

Беларускі мастак Аляксей Кузьміч раскапаў падножжа магілы Вінсэнта ван Гога на могілках у Францыі. На думку акцыяніста, «у сьвеце скончыліся мастакі», таму, раскопваючы магілу ван Гога, ён заклікаў мастака прачнуцца.

За гэта Кузьміча затрымалі, яму прысудзілі штраф і месяц умоўнага зьняволеньня. Цяпер яму пагражае дэпартацыя з Эўразьвязу.

Пра сэнс акцыі «Рэнэсанс» дыскутуюць мастак Максім Осіпаў і фатограф Сяргей Гудзілін.

Осіпаў: Я не магу ацэньваць мастацкую творчасьць як «спадабалася ці не спадабалася». Я ацэньваю яе як вельмі ўдалую. У маёй сыстэме каардынатаў мастацкі твор — гэта перадусім інструмэнт для мысьленьня, для пэўных дыскусіяў. Дыскусіяў было настолькі багата, што я лічу гэтай найлепшым, што зрабіў Кузьміч у сваёй кар’еры.

Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube.

Гудзілін: Цяжка казаць, ці ўдалая гэта акцыя. У акцыянізьме не заўсёды акцыя сканчаецца тады, калі яе скончыў мастак. Інсуюць дыскусіі, рэакцыя на такое мастацтва. І вельмі важна разумець, зь якіх пазыцыяў мы разглядаем гэтае мастацтва. Як глядач таго, што паказаў мастак, альбо як чытач у рэакцыі. Калі мы разглядаем рэакцыі, дык гэта пасьпяховая акцыя на лякальным узроўні. Калі мы гэта разглядаем гэта з пазыцыі гісторыі акцыянізму, дык я тут маю пытаньні крытычнага гледача. Але гэта таксама добра. Магчыма, гэта вынік таго акту.

  • Аляксей Кузьміч зьехаў зь Беларусі яшчэ ў 2020 годзе пасьля сваіх палітычных пэрформансаў на выбарчым участку і падчас пратэстаў. Улетку 2023 году ён нечакана вярнуўся ў Менск, каб атрымаць новы пашпарт і замяніць пасьведчаньне кіроўцы. Паралельна Аляксей правёў акцыю «Транзыт», зьняў яе на відэа і апублікаваў яго ўжо пасьля пасьпяховага ад’езду зь Беларусі.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG