Пра гэта паведамляе БЕЛТА.
Раней паведамлялася, што што чатыры маладзёны, грамадзяне Латвіі, прыехалі ў Браслаў на музычны фэст і былі затрыманыя, калі ў іх былі знойдзеныя наркотыкі.
«Усе ўзвылі: „Вось, ён устанавіў бязьвізавы рэжым, каб нашых людзей арыштоўваць!“ Вядома, мяне гэта непакоіць, даручыў разабрацца», — расказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён патлумачыў, што ў маладых латвійцаў былі знойдзеныя наркотыкі. «Вы думайце, куды вы едзеце: у нас „нарката“ непрымальная. І тое: не пасадзілі іх, як звычайна, а адпусьцілі. Яны ў гатэлі пасяліліся, экспэртызу мы замовілі, каб паказаць, што гэта за наркотык. Марыхуана. Ну куды вы вязіце? І крычаць, што мы іх пакрыўдзілі. Мы нікога не пакрыўдзім, асабліва гасьцей (беларусы такія людзі), але наркотыкі нам не прывозьце, — сказаў Лукашэнка і дадаў — Прыяжджайце да нас — мы вам тут сто грам нальём, але без наркотыкаў»
- Беларусь увяла бязьвізавы ўезд праз наземныя пункты пропуску для грамадзян 35 эўрапейскіх краін, ён пачне дзейнічаць з 8:00 19 ліпеня.
- Скарыстацца правам бязьвізавага ўезду ў Беларусь можна будзе неабмежаваную колькасьць разоў на працягу ўсяго пэрыяду дзеяньня да 31 сьнежня 2024 году ўключна.
- Пры гэтым іншаземцы могуць знаходзіцца ў Беларусі ня больш за 30 дзён запар і ня больш за 90 дзён у каляндарным годзе.
- Да гэтага такі бязьвіз працаваў толькі для грамадзян Польшчы, Літвы і Латвіі.
Форум