Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чарзе на ўезд у Эўразьвяз зь Беларусі — амаль тысяча легкавых аўтамабіляў


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Чарга на польска-беларускай мяжы
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Чарга на польска-беларускай мяжы

Чэргі на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу ўтварыліся праз тое, што ўрады Польшчы, Латвіі і Літвы закрылі большасьць памежных пераходаў.

Апоўдні 1 жніўня ў чэргах на мяжы з краінамі Эўразьвязу стаяла 920 легкавых аўтамабіляў, паведамляе Памежны камітэт Беларусі. Гэта рэкордная лічба легкавікоў у чарзе, якую нам удалося знайсьці ў сёлетняй статыстыцы Памежнага камітэту.

На 12-ю гадзіну 1 жніўня ў чэргах стаялі

  • 400 легкавых аўтамабіляў у пункце пропуску Берасьце — Тарэспаль (Польшча),
  • 300 — Каменны Лог — Меднікі (Літва),
  • 220 — Беняконі — Салечнікі (Літва),
  • У пункце пропуску Грыгораўшчына — Патэрніекі (Латвія) чаргі не было.

Да 14-ай гадзіны ў Каменным Логу і Беняконях прапусьцілі па 20 легкавых аўтамабіляў, чарга на мяжы з Польшчай ня зьменшылася.

За апошнія 24 гадзіны колькасьць аўтамабіляў, якія чакаюць уезду ў Літву, павялічылася на 210 адзінак, паведамляе Памежны камітэт. Найбольшая чарга — перад пунктам пропуску Меднікі (зь беларускага боку Каменны Лог), яго супрацоўнікі за 24 гадзіны прынялі на сваю тэрыторыю 38% транспарту ад нормы, сьцьвярджаюць у Памежным камітэце. Кантрольныя службы польскага памежнага пераходу Тарэспаль, паводле беларускіх памежнікаў, аформілі 34% легкавікоў.

Да 14-ай гадзіны

Таксама а 14-й гадзіне 1 жніўня ў чэргах стаяла 2125 фураў, зь іх:

  • 930 фураў на памежным пераходзе Беняконі — Салечнікі (Літва),
  • 760 — на памежным пераходзе Каменны Лог — Меднікі (Літва),
  • 350 — у пункце пропуску Грыгораўшчына — Патэрніекі (Латвія),
  • 100 — у пункце пропуску Казловічы — Кукурыкі (Польшча).

Абсалютны рэкорд быў зафіксаваны 22 сакавіка: у той дзень чарга на выезд зь Беларусі ў кірунку ЭЗ складала 3690 фураў.

У чарзе на выезд у Польшчу стаялі 65 аўтобусаў, у Літву ў пункце пропуску Каменны Лог — 8, на іншых кірунках аўтобусаў у чэргах не было.

Чэргі на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу ўтварыліся ад таго, што ўрады Польшчы, Латвіі і Літвы закрылі большасьць памежных пераходаў. Адбылося гэта пасьля таго, як зь беларускай тэрыторыі фіксаваліся шматлікія нелегальныя пераходы мяжы. Наступствы мігранцкага ціску з боку ўладаў Беларусі, а таксама іх саўдзел у вайне Расеі супраць Украіны сталі прычынай разгляду закрыцьця памежных пунктаў і ўхваленьня такіх рашэньняў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG