Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Літвы апублікавала фота падазраванага ў нападзе на беларускую краму Kropka ў Вільні


Фота падазраванага, апублікаванае літоўскай паліцыяй
Фота падазраванага, апублікаванае літоўскай паліцыяй

Літоўская паліцыя распаўсюдзіла фатаздымак падазраванага ў нападзе на беларускую краму Kropka ў Вільні і просіць дапамагчы апазнаць зафіксаванага на ёй чалавека, паведамляе Delfi.

Фота падазраванага, апублікаванае літоўскай паліцыяй
Фота падазраванага, апублікаванае літоўскай паліцыяй

Тых, хто апазнае падазраванага, просяць зьвязацца са сьледчай Вольгай Лук’янавай па нумары 8 60712497 альбо праз электронную пошту olga.lukjanova@policija.lt.

  • У ноч на 28 ліпеня невядомыя разьбілі шкло ў краме і пакінулі на сьцяне каля ўваходу ў яе ксэнафобскі надпіс на літоўскай мове: «Вяртайцеся дадому, беларускія сьвіньні».
  • Літоўская паліцыя пачала папярэдняе расьсьледаваньне ў сувязі з нападам на беларускую краму сувэніраў Kropka ў Вільні. Пакуль інцыдэнт расцэньваецца як факт зьнішчэньня або пашкоджаньня маёмасьці, але можа быць перакваліфікаваны ў распальваньне нянавісьці. Шкоду, нанесеную краме, ацанілі ў 1000 эўра. Уладальнікі абвясьцілі збор сродкаў на рамонт крамы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG