Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 маладзёнаў загінулі пры абстрэле Галянскіх вышыняў. Ізраіль вінаваціць «Хэзбалу» і гаворыць пра поўнамаштабную вайну


Мадждаль-Шамс, Галянскія вышыні, 27 ліпеня 2024
Мадждаль-Шамс, Галянскія вышыні, 27 ліпеня 2024

Як найменш 10 чалавек загінулі, больш за 30 параненыя ў выніку ракетнага ўдару па горадзе Мадждаль-Шамс на падкантрольных Ізраілю Галянскіх вышынях. Гэта пацьвердзілі ізраільскія вайскоўцы. Паводле іх зьвестак, усе ахвяры – дзеці і падлеткі ва ўзросьце ад 10 да 20 гадоў.

Ракетны ўдар, як паведамляецца, быў нанесены з тэрыторыі Лібану. Сьцьвярджаецца, што ракета патрапіла ў футбольнае поле, на якім у гэты час гулялі ў футбол падлеткі.

Поўнач Ізраілю і Галянскія вышыні апошнім часам рэгулярна абстрэльвала лібанская радыкальная групоўка «Хэзбала». Яна, аднак, заявіла аб сваёй недатычнасьці да абстрэлу Мадждаль-Шамсу.

Улады Ізраілю ўсклалі адказнасьць за абстрэл на «Хэзбалу» – да высновы аб тым, што менавіта яна выпусьціла ракеты, прыйшлі вайскоўцы. Міністар замежных спраў Ісраэль Кац заявіў, што «Хэзбала» «перайшла ўсе чырвоныя лініі» і гаворка ідзе аб «поўнамаштабнай вайне». Паведамляецца таксама аб кансультацыях сярод ізраільскіх вайскоўцаў і ва ўрадзе наконт магчымага адказу.

Сытуацыя на мяжы Ізраілю і Лібану абвастрылася пасьля нападу групоўкі ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка летась і пачатку баявых дзеяньняў у сэктары Газа. Абмены ўдарамі з «Хэзбалой» адбываюцца амаль кожны дзень. Раней у суботу стала вядома, што пасьля аднаго з ізраільскіх удараў былі забітыя трое (па іншых дадзеных чацьвёра) байцоў «Хэзбалы».

Пры гэтым групоўка заяўляла, што пакуль не вядзе шырокамаштабнай вайны супраць Ізраілю. Злучаныя Штаты і шэраг іншых краін выказвалі засьцярогі ў сувязі з магчымым перарастаньнем інцыдэнтаў у такую вайну.

  • Мадждаль-Шамс – горад, населены галоўным чынам друзамі, самае высакагорнае паселішча на Галянскіх вышынях. Галянскія вышыні ад 1967 году знаходзяцца пад кантролем Ізраілю, які абвясьціў аб іх фармальнай анэксіі. Большасьць краін сьвету анэксію не прызнае, дэ-юрэ працягваючы лічыць вышыні тэрыторыяй Сырыі.
  • Друзы – асаблівая этнаканфэсійная арабская група, прадстаўнікі якой жывуць у прыватнасьці ў Лібане, Сырыі і Ізраілі. Сярод друзаў Галянскіх вышыняў нямала грамадзян Ізраілю.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG