Дзень у гісторыі
1914 — Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Сэрбіі, што паклала пачатак Першай сусьветнай вайне.
1944 — ад нацысцкай акупацыі вызвалена Берасьце.
1989 — Вярхоўны Савет Латвійскай ССР абвясьціў сувэрэнітэт Латвіі.
2000 — у Катыні ўрачыста адкрыты мэмарыял польскіх і расейскіх ахвяр НКВД.
У гэты дзень нарадзіліся
1676 — Дамінік Рудніцкі, беларускі паэт, рэктар езуіцкага калегіюму ў Нясьвіжы
1812 — Юзаф Ігнацы Крашэўскі, польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня, аўтар найбольшай колькасьці выдадзеных кніг у гісторыі польскай літаратуры. На беларускую мову яго творы перакладалі Пятро Бітэль, Васіль Сёмуха, Міхась Кенька.
1943 — Рычард Райт, клявішнік гурту «Пінк Флойд».
У памяці
1741 — Антоніё Вівальдзі, італьянскі кампазытар.
1750 — Ёган Сэбастыян Бах, нямецкі кампазытар.
1863 — у Рагачове быў расстраляны Тамаш Грыневіч, стваральнік вызвольнага паўстанцкага атраду і паэт, якога Ўладзімер Караткевіч лічыў сваім продкам і гісторыю якога апісаў у апавяданьні „Паром на бурнай рацэ“. Меў 46 гадоў. У цэнтры Рагачова ў памяць пра Грыневіча ўсталяваны памятны крыж і валун.
1897 — Янка Лучына, беларускі паэт.
1920 — Алесь Гарун, беларускі літаратар.
1977 — Леў Гарошка, беларускі рэлігійны дзеяч і навуковец, галоўны рэдактар часопіса «Божым шляхам», архімандрыт грэка-каталіцкай царквы.
1997— Лявон Луцкевіч, беларускі грамадзкі і культурны дзеяч, пэдагог, мэмуарыст.