Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Продажы новых аўтобусаў МАЗ на рынку Расеі ўпалі амаль удвая


Фотакаляж.
Фотакаляж.

У лютым 2024 году на расейскім рынку прададзена 63 новых аўтобусы Менскага аўтамабільнага заводу — на 25% менш, чым месяцам раней (84), і на 42,7%, чым у другім месяцы 2023-га году (110). Пра гэта сьведчаць зьвесткі расейскага агенцтва «АСМ-холдынг».

У лютым МАЗ заняў 9-е месца на рынку гэтага сэгменту аўтатранспарту Расеі (у студзені — 5-е).

Лідэрамі продажаў сталі расейскія ПАЗ (884; +68,7% у гадавым вымярэньні), «Нефаз» (228; +61,7%) і ЛіАЗ (155; −46,6%).

За 2023 год было рэалізавана 925 адзінак гэтага віду транспарту — на 11,1% менш, чым у 2022-м (1.040). Па выніках 2023-га, як і годам раней, МАЗ заняў 6-е месца ў адпаведным сэгменьце аўтарынку Расеі.

У Санкт-Пецярбургу 3 студзеня загарэўся аўтобус, выраблены на МАЗе. Паводле інфармацыі выданьня «Фонтанка», ён належаў кампаніі «Домтрансаўта».

Усяго, паводле дадзены расейскіх СМІ, у горадзе ў 2023 годзе загарэлася ня менш за дзевяць аўтобусаў беларускай вытворчасьці. Годам раней зафіксавана 8 падобных выпадкаў.

Як паведамляла прэс-служба пецярбурскага дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства «Пасажыраўтатранс», 2 жніўня 2023 году ў горадзе была прыпыненая эксплёатацыя партыі аўтобусаў МАЗ. Іх адмаўляліся ставіць на балянс, «пакуль ня будуць ліквідаваныя прычыны» ўзгараньняў.

«У сувязі з наяўнасьцю заўваг, якія патэнцыйна могуць прывесьці да ўзгараньня аўтобусаў, прынятае рашэньне аб прыпыненьні эксплёатацыі на гарадзкой маршрутнай сетцы 137 аўтобусаў Менскага аўтамабільнага заводу (МАЗ 203047). Яны паступілі ў Пецярбург паводле кантрактаў 2022 году», — паведамляла прэсавая служба ГУП «Пасажыраўтатранс».

У адказ на запыт віцэ-губернатара Санкт-Пецярбурга Кірыла Палякова ў чэрвені 2022 МАЗ паведаміў, што прычынай узгараньняў можа быць «трапляньне алею з сыстэмы гідрапрываду вэнтылятара на гарачыя часткі рухавіка».

«Ва ўмовах санкцыйнага ціску і парушэньня лягістычных ланцужкоў пры пастаўках камплектаў гідрапрывада магла адбыцца замена правераных флянцаў на іншыя, аналягічныя па тэхнічных характарыстыках, але якія ня маюць правераных рэфэрэнцый», — удакладніў Палякоў.

Ад пачатку году ў Расеі загарэліся мінімум чатыры аўтобусы ад беларускага заводу МАЗ. Адзін выпадак здарыўся ў Іжэўску, адзін у Саратаве і два ў Санкт-Пецярбургу. Ва ўсіх выпадках аўтобусы гарэлі па-рознаму. У Беларусі за мінулы год агонь пашкодзіў 6 такіх аўтобусаў.

Санкцыі супраць Беларусі за падтрымку расейскай вайны ва Ўкраіне

Аляксандар Лукашэнка прызнаў, што зь Беларусі па ўкраінскай тэрыторыі стралялі ракетамі. Пры гэтым беларускіх вайскоўцаў на ўкраінскую тэрыторыю не адправілі.

Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр у інтэрвію Свабодзе заявіла, што «рэжым Лукашэнкі — саўдзельнік цяперашняга ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, бо дазволіў Расеі зрабіць напад зь беларускай тэрыторыі».

26 лютага санкцыі супраць Расеі і Беларусі абвясьцілі Канада і Рада Эўразьвязу. У сьпіс трапілі 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў. 15 юрыдычных і 8 фізычных асобаў трапілі ў санкцыйны сьпіс ЗША.

28 лютага амбасадары краін Эўразьвязу ўвялі візавыя санкцыі ў дачыненьні 22 беларускіх высокапастаўленых асобаў.

Маладачанская фабрыка «МэбеЛайн» пайшла ў прастой, бо швэдзкая кампанія IKEA згарнула бізнэс у краіне. IKEA шчыльна супрацоўнічала яшчэ з цэлым шэрагам вытворцаў і фабрык, у тым ліку дзяржаўных. Сярод іх дзяржаўны «Менскі мэблевы цэнтар» з Маладэчна, магілёўскі вытворца тэкстылю «Магатэкс», менскі гадзіньнікавы завод «Луч» і іншыя.

У сакавіку Эўразьвяз забараніў экспартаваць прадукцыю дрэваапрацоўкі, вырабленую ў Беларусі ці экспартаваную зь яе. Міністэрства лясной гаспадаркі заявіла, што вымушана скіраваць прадукцыю з Эўропы ў Азію.

Празь цяжкасьці вядзеньня бізнэсу ў рэгіёне ня дзейнічаюць у краіне сэрвісы пошуку жытла на час падарожжаў і выправаў Booking.com і Airbnb.

Дацкая транпартна-лягістычная кампанія Maersk заявіла аб спыненьні перавозак грузаў у Беларусь 4 сакавіка. Пры сыход зь беларускага рынку паведамілі іншыя кампаніі падобнага профілю — DHL і FedEx.

5 сакавіка фінская кампанія OLVI паведаміла пра пачатак згортваньня свайго бізнэсу ў Беларусі, дзе кампаніі належыць «Лідзкае піва». 840 супрацоўнікаў заводу пакуль будуць атрымліваць заробак, спыненьне бізнэсу будзе паступовым.

6 сакавіка наклала санкцыі Рэспубліка Карэя. Там увялі меры экспартнага кантролю для Беларусі, мяркуючы, што яна «істотна спрыяе ўварваньню Расеі ва Ўкраіну».

8 сакавіка санкцыі ўвяла Японія. Актывы фізычных і юрыдычных асобаў, якія трапілі пад новыя абмежаваньні, замарожваюцца. Забараняюцца пастаўкі тавараў двайнога прызначэньня ў Беларусь і экспарт у адрас Міністэрства абароны Беларусі і «Інтэгралу».

Сусьветны банк спыніў усе праграмы ў Беларусі. Банк адзначыў, што ён не ўхваляў новых крэдытаў Беларусі з 2020 году.

Абмежаваньні закранулі спартовую галіну. Зборныя Беларусі розных узростаў адхілілі ад удзелу ў міжнародных турніраў у хакеі, гандболе і баскетболе. Беларускую зборную не дапусьцілі да Паралімпійскіх гульняў — 2022.

Рэйтынгавае агенцтва Fitch, зважаючы на санкцыі, панізіла доўгатэрміновы сувэрэнны крэдытны рэйтынг Беларусі да ССС, што азначае рэальную магчымасьць дэфолту.

Амэрыканская фінансавая кампанія American Express прыпыніла аказаньне паслуг у краіне. Па яе картках цяпер немагчымыя ніякія апэрацыі.

9 сакавіка Эўразьвяз ухваліў адключэньне ад SWIFT трох беларускіх банкаў. Гэта «Белаграпрамбанк», банк «Дабрабыт» і Банк разьвіцьця.

16 красавіка ўведзена поўная забарона на перасячэньне грузавым транспартам Беларусі і Расеі мяжы з ЭЗ. У рашэньні Эўразьвязу, якое апублікавана ў афіцыйным часопісе, сказана, што ЭЗ у адпаведнасьці з уведзенымі санкцыямі забараняе ўвоз і транзыт грузаў аўтатранспартам зь Беларусі і Расеі на тэрыторыю Эўразьвязу.

22 лістапада Канада пашырыла ранейшыя санкцыі. У сьпісы ўключылі дадаткова 22 беларускіх чыноўнікаў, а таксама 16 беларускіх кампаніяў, зьвязаных з ВПК, машынабудаваньнем, фінансавым сэктарам і чыгуначным транспартам. Сярод падсанкцыйных асобаў апынуліся адказныя за перавозкі расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі, якая выкарыстоўвалася для ўварваньня ва Ўкраіну. У сьпісе кампаніяў, якія трапілі пад санкцыі, апынуліся беларускія Альфа-Банк і МТБанк. У красавіку 2023 у сьпіс дадалі яшчэ 9 беларускіх банкаў.

28 студзеня 2023 году прэзыдэнт Украіны ўвёў у дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны аб санкцыях супраць 185 юрыдычных і фізычных асоб, якіх Расея выкарыстоўвае для перавозкі па чыгунцы асабовага складу і вайсковай тэхнікі. У сьпіс трапілі «Беларуськалій», Гомельскі хімічны завод, «Беларуская чыгунка», «Белінтэртранс», «Грузавая служба-Захад», «Лякафарба», «Белгазпрамбанк», «ПЛМ-Інавацыі», «Кронаспан ОСБ», «Беллесэкспарт», «Супрацоўніцтва Транс-Агра», «Рэал-Агент», «Прамагралізінг», «АСБЛізінг», «Транзыт-Аўта-2003», «Ізатэрмічная лягістыка», «Омск-Карбон Магілёў» і іншыя.

20 ліпеня Аўстралія ўнесла ў санкцыйныя сьпісы высокапастаўленых вайскоўцаў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG