Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядомага расейскага багаслова Андрэя Кураева прынялі ў Літоўскі экзархат Усясьветнага патрыярхату


Андрэй Кураеў, архіўнае фота
Андрэй Кураеў, архіўнае фота

26 ліпеня ён будзе ў Вільні дапамагаць айцу Георгію Рою адпраўляць літургію ў гонар сьвятых Віленскіх мучанікаў у беларускім прыходзе.

Протадыякан Андрэй Кураеў быў прыняты ў клір Літоўскага экзархату Ўсясьветнага патрыярхату 23 ліпеня 2024 году па ягонай просьбе. Пра гэта піша партал Оrtodoksas.lt.

Андрэй Кураеў — вядомы багаслоў і місіянэр, аўтар мноства кніг, доктар філязофіі і тэалёгіі, які за сваё больш чым трыццацігадовае служэньне прывёў да Хрыста мноства людзей. З 2013 году за крытыку Маскоўскага патрыярхату і патрыярха Кірыла зазнаў рэпрэсіі з боку РПЦ і дзяржавы.

У Расеі протадыякана аштрафавалі на 30 тысяч рублёў за асуджэньне расейскай агрэсіі ва Ўкраіне, абвясьцілі «іншаземным агентам».

У 2023 годзе патрыярх Кірыл выключыў яго з духавенства, але ў 2024 годзе ў красавіку Ўсясьветны патрыярх, атрымаўшы зварот дыякана і дасьледаваўшы матэрыялы справы, вызначыў, што дыякан Андрэй быў пакараны не з рэлігійных, а з палітычных матываў, таму вярнуў яго ў духавенства. Цяпер ён працягне сваё служэньне на пасадзе протадыякана Літоўскага экзархату.

Протадыякан Андрэй Кураеў працягне сваё служэньне ў Царкве як місіянэр — ён ня будзе зьвязаны служэньнем у адным прыходзе, а будзе прапаведаваць Эвангельле ў розных гарадах і краінах, прытрымліваючыся правілаў Царквы.

26 ліпеня ён дапаможа айцу Георгію Рою ў Вільні адпраўляць літургію ў памяць сьвятых Віленскіх мучанікаў у беларускім прыходзе. Пасьля службы адбудзецца гутарка з Кураевым.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG