Цяпер турыстычных фірмаў у краіне засталося ўсяго 1108 — гэта ў 1,5 раза менш, чым было да пандэміі. Пра гэта інфармуе Белстат.
Пры гэтым колькасьць занятых у сфэры турызму ў сярэднім за пяць гадоў скарацілася з 257,8 тыс. да 187,8 тыс. чалавек, або з 6% агульнай колькасьці занятых у эканоміцы да 4,5%.
Аб’ёмы турыстычных патокаў, якія былі да каранавірусу, усё яшчэ не аднавіліся, хоць ёсьць пазытыўныя зрухі, адзначае ведамства. Так, колькасьць уязных турыстычных паездак іншаземцаў у Беларусь дасягнула амаль 5,68 млн, што на 15% больш, чым у папярэднім годзе, але ўдвая менш, чым у 2019-м. Пры гэтым доля турыстаў з краін СНД вырасла за пяць гадоў з 78,6 да 88,7%.
Колькасьць турыстычных паездак беларускіх грамадзян за мяжу вырасла на 9,1% — да 4,2 млн, аднак гэта ў 2,2 раза менш, чым у 2019 годзе. Пры гэтым доля турыстаў, якія выяжджалі ў краіны СНД, скарацілася за пяць гадоў з 32,5 да 24,8%.
Колькасьць унутраных тураў вырасла за мінулы год на 15,6%, аднак гэта толькі на 4,3% больш, чым у 2019 годзе.
Форум