Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18 ліпеня ў Менску выпала рэкордная колькасьць ападкаў за ўсю гісторыю мэтэаназіраньняў


Залева ў Менску, архіўнае ілюстрацыйнае фота
Залева ў Менску, архіўнае ілюстрацыйнае фота

Залева ў Менску 18 ліпеня стала наймацнейшай за ўсю гісторыю мэтэаназіраньняў, вынікае са зьвестак Белгідрамету.

Паводле Белгідрамету, 18 ліпеня на мэтэастанцыі на праспэкце Незалежнасьці ў Менску выпала 88 мм ападкаў.

Папярэдні раз Белгідрамет паведамляў пра «самы інтэнсіўны дождж за ўсю гісторыю мэтэаназіраньняў» у ліпені 2017 году. З 18-й гадзіны 25 ліпеня да 4-й гадзіны 26 ліпеня ў Менску выпала 77 мілімэтраў ападкаў. Намесьніца начальніка службы гідрамэтэаралягічных прагнозаў Белгідрамету Сьвятлана Рыбакова тады адзначала, што гэта «87% месячнай ліпеньскай нормы ападкаў» і «абсалютны рэкорд за ўсю гісторыю мэтэаназіраньняў».

Яшчэ раней высокі ўзровень ападкаў у Менску, паводле прадстаўніцы Белгідрамету, быў зафіксаваны ў ліпені 1973 году, калі выпала 73,5 мілімэтра ападкаў.

Па стане на 13:00 18 ліпеня 2024 году ў выніку залевы ў Менску падтапіла 38 участкаў дарог, паркінг, адзін будынак і два падземныя пераходы, паведамляе Міністэрства надзвычайных сытуацый Беларусі. Вада заліла дзьве станцыі мэтро — «Парк Чалюскінцаў» і «Ўсход», іх праз гэта часова закрывалі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG