Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі год таму асудзілі грамадзяніна Польшчы. Вырак стаў вядомы толькі цяпер


Суд у Берасьці. Архіўнае фота
Суд у Берасьці. Архіўнае фота

Грамадзяніна Польшчы Томаша Бярозу асудзілі на 14 гадоў калёніі нібыта за «шпіянаж» і «агентурную дзейнасьць».

У Берасьцейскім абласным судзе грамадзяніна Польшчы Томаша Бярозу асудзілі на 14 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пра вырак паведаміла «Вясна».

Яго абвінавацілі ў «агентурнай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 358-1 КК) і «шпіянажы» (арт. 358 КК).

Прысуд быў вынесены год таму, 14 чэрвеня 2023 году, але праваабаронцы дазналіся пра яго толькі цяпер. Справу ў закрытым рэжыме разглядаў Сяргей Беразюк. Томаш свой тэрмін адбывае ў папраўчай калёніі № 22 ў Івацэвічах Берасьцейскай вобласьці.

На гэты момант праваабаронцам «Вясны» вядома пра траіх асуджаных паводле палітычных артыкулаў грамадзянах Польшчы, яшчэ адзін утрымліваецца пад вартай, яго цяпер судзяць.

Раней грамадзянін Польшчы Томаш Бяроза быў прызнаны палітвязьнем.

Палітзьняволенай таксама прызналі загадчыцу маркетынгавай службы разьмешчанага ў літоўскіх Друскеніках санаторыя Belorus Алену Раманаўскіене, грамадзянку Літвы і Беларусі, асуджаную на закрытым працэсе на 6 гадоў пазбаўленьня волі паводле арт. 3581 КК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG