Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Неабгрунтаваныя інсынуацыі». У Літве абверглі датычнасьць да «агентурнай дзейнасьці» суайчыньніцы, асуджанай у Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Улады Літвы абвяргаюць дачыненьне да «агентурнай дзейнасьці» грамадзянкі Літвы, супрацоўніцы санаторыя «Беларусь» у Друскеніках Алены Раманаўскіене, якую ў Беларусі асудзілі на 6 гадоў калёніі, паведамляе Delfi.lt.

Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы назваў прад’яўленыя жанчыне абвінавачаньні «неабгрунтаванымі інсынуацыямі».

Прэс-сакратарка Міністэрства замежных спраў Літвы Паўліна Лявіцкіце заявіла, што ведамства «ня мае падставаў верыць у абгрунтаванасьць абвінавачаньняў». Паводле яе, Раманаўскіене надаюць «ўсю магчымую консульскую дапамогу».

Яна паўтарыла рэкамэндацыі суайчыньнікам устрымацца ад наведваньня Беларусі з прычыны «актывізацыі апошнім часам варожых і правакацыйных дзеяньняў супраць грамадзян Літвы».

«Грамадзян Літвы могуць затрымліваць незаконна, ім прадʼяўляюцца сфабрыкаваныя абвінавачаньні, іх дапытваюць беларускія сілавыя структуры», — сказала прэс-сакратарка літоўскага МЗС.

  • 11 чэрвеня ў Менскім гарадзкім судзе 11 чэрвеня грамадзянку Літвы, супрацоўніцу санаторыя «Беларусь» у Друскеніках Алену Раманаўскіене асудзілі на 6 гадоў калёніі. Яе прызналі вінаватай паводле арт. 358-1 КК («Агентурная дзейнасьць»).
  • Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, але, як паведамляюць дзяржаўныя СМІ, жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна нібыта «неаднаразова перадавала зьвесткі пра пастаяльцаў, якія прыбывалі на адпачынак, у тым ліку і пра высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў». Яе нібыта завэрбавалі літоўскія спэцслужбы больш за 10 гадоў таму.
  • Як раней паведамляла літоўскае выданьне 15min, затрымаць Раманаўскене маглі летась, калі яна вярталася ў Літву зь Беларусі, дзе наведвала родных.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG