Пасьля трох гадоў зьняволеньня выйшаў на волю горадзенскі блогер Вадзім Vadimati Ермашук, асуджаны за абразу Лукашэнкі і зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў.
Пра вызваленьне палітвязьня гаворыцца на сайце «Вясны».
21 сьнежня 2021 году ў судзе Шчучынскага раёну Вадзіму Ермашуку (Vadimati) прысудзілі 3 гады зьняволеньня.
У жніўні і верасьні 2020 году блогер выкладаў у сваім Instagram сторыз, падпісваючы ў ім Лукашэнку «нелегітымным». Гэта прызналі абразай.
Прысуд вынес Дзьмітры Цівунчык, які раней судзіў сябра ініцыятыўнай групы Ціханоўскага.
- Vadimati паводле адукацыі юрыст, на ягоны Instagram былі падпісаныя больш за 40 тысяч чалавек. Пасьля затрыманьня блогера некалькі тысяч падпісантаў яго пакінулі.
- Блогер гандляваў адзеньнем на горадзенскім рынку. У апошнія гады дамагаўся паляпшэньня інфраструктуры ў горадзе (рамонту асфальту, стварэньня пандусаў), змагаўся з забруджваньнем вады.
- Акрамя таго, яшчэ на волі ён наведваў многія «палітычныя» суды, расказваў пра іх у сваім Instagram. Здымаў іранічныя ролікі ў вобразе «народнага дэпутата».
Залатарова зноў будуць судзіць
Палітвязьня Мікіту Залатарова будуць судзіць паводле артыкулу аб непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі. Суд над ім пачнецца ў Жодзіне 11 ліпеня, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Залатарова затрымалі 11 жніўня 2020 году. Тады яму было 16 гадоў. У лютым 2021 года яму прысудзілі 5 гадоў зьняволення. Яго абвінавачвалі ў незаконным вырабе выбуховых рэчываў, гвалце ці пагрозе ўжываньня гвалту да супрацоўніка міліцыі, удзеле ў масавых беспарадках.
У ліпені 2021 года яго асудзілі яшчэ на 1,5 года калёніі агульнага рэжыму праз абвінавачаньне ў нападзе на супрацоўніка СІЗА. У 2022 годзе яго перавялі з выхаваўчай калёніі ў папраўчую, а потым у крытую турму.
Форум