Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасольства Беларусі ў Ізраілі патлумачыла новы парадак уезду ў краіну


Сьцяг Дзяржавы Ізраіль
Сьцяг Дзяржавы Ізраіль

Цяпер грамадзянам Беларусі трэба будзе плаціць за падачу заявы на атрыманьне дазволу.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь па-ранейшаму могуць падарожнічаць у Ізраіль бязь візы для кароткатэрміновых паездак, гэта могуць быць як турыстычная, гасьцявая, так і дзелавая візы. Таксама яны могуць, як і раней, заставацца ў Ізраілі да 90 дзён у кожны пэрыяд са 180 дзён.

Але сёлета Ізраіль увёў сыстэму папярэдняга апавяшчэньня і атрыманьня дазволу на ўезд у краіну. Дазвол выдае Ўпраўленьне ў справах рэгістрацыі насельніцтва і іміграцыі ETA-IL. З 1 чэрвеня схема пачала дзейнічаць для грамадзянаў ЗША і Нямеччыны.

Сыстэма дазволаў пачне дзейнічаць з 1 жніўня. На працягу ліпеня падаць заяву можна будзе бясплатна, а з 1 жніўня падача заяўкі будзе каштаваць 25 шэкеляў (6,20 эўра па сёньняшнім курсе), патлумачыла Пасольства Беларусі ў Ізраілі. Адпаведная інфармацыя ўтрымліваецца пакуль толькі на расейскамоўнай вэрсіі сайту.

Паводле інфармацыі Ўпраўленьня ў справах рэгістрацыі насельніцтва і іміграцыі Ізраілю, дазвол ETA-IL будзе дзейнічаць на працягу двух гадоў або да даты заканчэньня тэрміну дзеяньня пашпарта — у залежнасьці ад таго, што наступіць раней.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG