Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эйсмант пра ўдзел Лукашэнкі ў выбарах 2025 году: «Мы вельмі гэтага хочам, мы настойваем»


Натальля Эйсмант
Натальля Эйсмант

Пра гэта прэсавая сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант заявіла ў інтэрвію тэлепраграме «Скажинемолчи» на канале «Беларусь-1».

На пытаньне, ці будзе Лукашэнка ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, Эйсмант адказала:

«Мы вельмі гэтага хочам. Больш за тое, скажу нават дзесьці рэзка, мы настойваем, каб было так. Мы — гэта ў шырокім сэнсе гэтага слова. Гэта, вядома, ня толькі тыя, хто працуе з Лукашэнкам, ня толькі вы ўсе, журналісты, усе нашы людзі. Нас мільёны, гэта праўда. Мы настойваем. Але рашэньне, натуральна, за прэзыдэнтам. І ён, як гэта заўсёды ў нас бывае, у патрэбны момант, калі гэтае рашэньне прыме і калі палічыць патрэбным, сам пра гэта скажа».

Лукашэнку абралі прэзыдэнтам 10 ліпеня 1994 году. Калі ён возьме ўдзел у выбарах 2025 году, гэта будуць для яго сёмыя прэзыдэнцкія выбары.

Эйсмант таксама адказала на пытаньне пра прычыны масавых пратэстаў у 2020 годзе.

«Гістарычны кантэкст, гістарычны момант. Вельмі шмат усяго, і Лукашэнка пра гэта шмат гаварыў. Тая ж пандэмія. Гэта найважнейшы фактар, які проста адцягнуў усеагульную ўвагу, а самае галоўнае — гэта ўвага Лукашэнкі. Немагчыма не сказаць, што нашы людзі сталі значна больш самадастатковымі, атрымалі больш магчымасьцяў. Ім цесна, хочацца вось гэтай самай «п’янкой свабоды». Усё разам гэта паўплывала. Ну, а мы ўсе недзе гэтыя моманты ўпусьцілі.

Таксама расслабілі выбары 2015 году, калі на фоне падзеяў ва Ўкраіне ў нас прайшло ўсё спакойна, як і павінна было быць.

«Лукашэнка сказаў: „Я абсалютна ў гэтым упэўнены, калі б 2020 году не было ў нашым жыцьці, яго трэба было б прыдумаць“», — пераказала ягоныя словы Натальля Эйсмант.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG