Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвая Карэя абмежавала экспарт яшчэ 243 таварных пазыцый у Расею і Беларусь


Сьцяг Паўднёвай Карэі
Сьцяг Паўднёвай Карэі

Урад Паўднёвай Карэі, неўзабаве пасьля візыту ў КНДР Уладзіміра Пуціна, чарговы раз пашырыў пералік тавараў, якія трапляюць пад экспартны кантроль у выпадку паставак у Беларусь і Расею.

У пералік тавараў, якія падлягаюць экспартнаму кантролю, Паўднёвая Карэя дадала 243 пазыцыі, сярод іх станкі для рэзкі і апрацоўваньня мэталу, дэталі станкоў, аптычных прылад, датчыкі, якія могуць выкарыстоўвацца для вытворчасьці тавараў вайсковага прызначэньня.

Агулам у сьпісе тавараў, якія трапляюць пад экспартны кантроль у выпадку паставак у Беларусь і Расею, 1402 пазыцыі.

Пры гэтым урад Паўднёвай Карэі можа даць дазвол на пастаўкі тавараў у згаданыя краіны у кожным канкрэтным выпадку, асабліва калі размова ідзе аб дзелавых угодах, заключаных да абнаўленьняў.

Чакаецца, што новыя правілы набудуць моц да канца жніўня пасьля завяршэньня неабходных працэдур.

  • Нядаўна стала вядома, што Паўднёвая Карэя разгледзіць пытаньне аб пастаўках зброі Ўкраіне пасьля заключэньня дамовы аб супрацы і абароне паміж Расеяй і Паўночнай Карэяй.
  • Паўднёвая Карэя — адзін з найбуйнейшых у сьвеце пастаўнікоў узбраеньняў. Аднак ва Ўкраіну Сэул на сёньня зброі не пастаўляе.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG