Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына і Францыя дамагліся зьмякчэньня санкцый супраць Менску


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Зьявіліся падрабязнасьці новага пакету санкцый і карэктываў, якія ў яго ўнесьлі.

Нямеччына і «некаторыя іншыя краіны-экспартэры» вымусілі Эўразьвяз аслабіць новы пакет санкцый супраць Менску, паведамляе «Позірк» са спасылкай нямецкі партал tagesspiegel.de.

Са спасылкай на некалькі крыніц выданьне ўдакладняе, што «не ўдалося дасягнуць пагадненьня аб поўнай забароне на экспарт з ЭЗ транспартных сродкаў», супраць гэтага выступіў Бэрлін. Адзначаецца, што забарона закране толькі тэхніку, якая «можа быць выкарыстаная ў вайсковых мэтах».

Такое зьмякчэньне новых санкцый падтрымала Францыя.

«Таксама павінны быць выключэньні для прадметаў раскошы, такіх як вырабы са скуры, парфумэрыя і віно», — гаворыцца ў публікацыі.

26 чэрвеня амбасадары Эўразьвязу пры Эўрапейскай радзе ўзгаднілі новы пакет санкцый супраць Беларусі. Эўразьвяз увёў санкцыі ў дачыненьні Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі (БРСМ) і пэрсанальна яго першага сакратара Аляксандра Лук’янава, холдынгу «БелОМА» і яго генэральнага дырэктара Аляксандра Мароза, а таксама дзяржаўнага сакратара «саюзнай дзяржавы» Дзьмітрыя Мезенцава, вынікае з рашэньня Рады ЭЗ.

Згаданыя санкцыі былі ўведзеныя ў рамках 14-га пакету санкцыяў супраць Расеі, прынятых у сувязі з працягам расейскай агрэсіі супраць Украіны, якая пачалася 24 лютага 2022 году. На гэты момант дзейнічаюць восем пакетаў санкцый ЭЗ супраць афіцыйнага Менску, апошні зь іх прыняты ў жніўні 2023 году.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG