Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Bloomsday і іншыя памятныя даты


Эдвард Вайніловіч
Эдвард Вайніловіч

Падзеі 16 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

16 чэрвеня 1928 году памёр Эдвард Вайніловіч, гаспадарчы і палітычны дзяяч, мэмуарыст. У 1905–1910 гадах на грошы Вайніловіча пабудавалі Чырвоны касьцёл у памяць пра ягоных дзяцей, якія заўчасна памерлі, — Сымона і Алену Вайніловічаў.

Алена і Сымон Вайніловічы
Алена і Сымон Вайніловічы

Таксама ў гэты дзень

1904 — у Дубліне адбылося першае спатканьне будучага ірляндзкага пісьменьніка Джэймза Джойса і Норы Барнакл, якая пазьней стала ягонай жонкай. Менавіта гэты дзень Джойс абраў часам дзеяньня свайго раману «Уліс», які выйшаў у Парыжы ў 1922 годзе. Першая палова раману ў беларускім перакладзе Яна Максімюка выйшла ў Беластоку ў 1993-м.

Уліс, першае беларускае выданьне, 1993, перакладчык Ян Максімюк
Уліс, першае беларускае выданьне, 1993, перакладчык Ян Максімюк

2006 — для карыстальнікаў адкрылі новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся

1834Аляксандар Ельскі, гісторык, этнограф, краязнавец, пісьменьнік, перакладчык, публіцыст. У сябе на радзіме ў вёсцы Дудзічы пад Пухавічамі стварыў музэй, дзе было больш за 7 тысячаў кніг, 20 тысячаў рукапісаў, тысячы гравюраў, карцін, манэт, архэалягічных знаходак. Перакладаў на беларускую мову паэму Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”. Для „Слоўніка геаграфічнага“ напісаў 20 тысячаў артыкулаў пра паселішчы Беларусі.

1836Міхал Цюндзявіцкі, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., ахвяра расправы расейскіх калянізатараў.

1897 Аляксандар Шлюбскі, літаратуразнавец, этнограф, фальклярыст, бібліёграф.

1953 Васіль Лазоўскі, мастак, пэдагог, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

У памяці

1937 — застрэліўся Аляксандар Чарвякоў, дзяржаўны дзеяч БССР, партыйны дзеяч РКП(б) і КП(б)Б, даведзены да самагубства.

Аляксандар Чарвякоў
Аляксандар Чарвякоў

1954 — памёр Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік.

1955 — памёр Васіль Рагуля, грамадзка-культурны дзеяч, пасол польскага сэйму, пэдагог, дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне, Бэльгіі і ЗША.

2021 — памёр Андрэй Плясанаў, мастак-авангардыст і музыка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG