Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьцейскай вобласьці абвясьцілі трохдзённыя антытэрарыстычныя вучэньні


На адных з ранейшых вучэньняў. Ілюстрацыйнае фота
На адных з ранейшых вучэньняў. Ілюстрацыйнае фота

Сцэнар вучэньняў прадугледжвае перамяшчэньне вайсковай тэхнікі, таму магчыма абмежаваньне аўтамабільнага руху.

На тэрыторыі Берасьцейскай вобласьці з 10 па 13 чэрвеня абвясьцілі «вучэньні па праверцы гатоўнасьці дзяржаўных органаў да рэагаваньня і ўзаемадзеяньня на акты тэрарызму».

«У мерапрыемствах возьмуць удзел падразьдзелы Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўнага памежнага камітэту, Міністэрства абароны, Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях і іншых дзяржаўных органаў», — паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Згодна з паведамленьнем, сцэнар вучэньняў прадугледжвае перамяшчэньне вайсковай тэхнікі, таму магчыма абмежаваньне аўтамабільнага руху.

Ад пачатку падтрыманага Аляксандрам Лукашэнкам і вайсковым кіраўніцтвам Беларусі расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну на беларускай тэрыторыі практычна безь перапынку праходзяць вайсковыя і антытэрарыстычныя вучэньні.

Пасьля адных такіх вучэньняў, што праходзілі ў Лельчыцкім раёне, спэцыяльныя службы Беларусі абвясьцілі пра затрыманьне грамадзян, якія нібыта на заданьне Службы бясьпекі Ўкраіны рабілі схованкі зь перапраўленай з украінскай тэрыторыі выбухоўкай.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG