Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пасьля канфлікту зь іншымі пасажырамі маршруткі хлопец распыліў сьлезацечны газ


У салёне, ілюстрацыйнае фота
У салёне, ілюстрацыйнае фота

Маладзён вельмі агрэсіўна адрэагаваў на заўвагу.

У Менску малады мужчына зайшоў у маршрутку, незнарок штурхнуў дзяўчыну і разьліў на яе каву, але прасіць прабачэньня ня стаў, а калі атрымаў заўвагу ад іншага пасажыра, распыліў сьлезацечны газ. Пра гэта паведаміла сталічная міліцыя.

Кіроўца маршруткі паведаміў сілавікам, парушальніка затрымалі.

Як выявілася, хлопец зайшоў у маршрутку на сталічным прыпынку «Плошча Леніна» і выпадкова ўдарыў локцем дзяўчыну, якая сядзела побач, а таксама незнарок разьліў на яе каву. Хлопец ня стаў прасіць прабачэньня, за што атрымаў заўвагу ад іншага пасажыра. Яны палаяліся, пасьля чаго хлопец дастаў балёнчык і распыліў у бок мужчыны газ.

Затрыманы — 18-гадовы жыхар Менскага раёну. Свае паводзіны малады чалавек патлумачыў тым, што «быў у дрэнным настроі». Ён заявіў, што раскайваецца.

Пакуль сілавікі кваліфікуюць справу, невядома, што пагражае парушальніку — адміністрацыйная ці крымінальная адказнасьць.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG