На 5 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе прызначылі разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да Дзяніса Жалезкі з Гомля, паведамляюць праваабаронцы. Суд праходзіць у закрытым рэжыме.
Вядома, што яго абвінавачваюць паводле 9 артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- частка 1 артыкула 130 («Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці альбо звады»),
- арт.188 («Паклёп»),
- ч. 3 арт. 203-1 («Незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных даных»),
- ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»),
- ч. 1 і 2 арт. 361-4 («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»),
- ч. 2 арт. 367 («Паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта»),
- ч. 1 арт. 368 («Абраза прэзыдэнта»),
- арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»),
- арт. 369-1 («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).
Справу разглядае судзьдзя Дзьмітры Казлоў.
Праваабаронцы высьвятляюць акалічнасьці завядзеньня крымінальнай справы супраць Дзяніса Жалезкі. Апошні запіс на ягонай старонцы ў фэйсбуку быў зроблены ў сакавіку 2022 году.
Дзяніс Жалезка — ураджэнец Петрыкава. Ён скончыў Беларускі гандлёва-эканамічны ўнівэрсытэт спажывецкай каапэрацыі, працаваў у гандлёвым доме Рагачоўскага малочнакансэрвавага камбінату, што ў Гомлі.
Затрымалі намесьніка дырэктара event-агенцтва «Ружовая зэбра» Алега Астраленку
На «пакаяльным» відэа Алег Астраленка кажа, што двойчы ўдзельнічаў у пасьлявыбарных акцыях пратэсту.
У сваім допісе ГУБАЗіК спаслаўся на прарасейскую актывістку Бондараву – менавіта яна ў сваім канале напісала данос на затрыманага, адзначаюць праваабаронцы.
Гэта ня першы выпадак затрыманьня прадстаўніка event-агенцтва. Толькі за апошні тыдзень стала вядома пра затрыманьне некалькіх вядучых.
Форум