Сілавікі затрымалі супрацоўніка БДУ
У праўладным тэлеграм-канале сьцьвярджаюць, што затрыманы быў падпісаны на «экстрэмісцкія рэсурсы», у 2020 годзе «падтрымліваў апазыцыю», а таксама зьвяртаўся ў чат-бот «ЧКБ».
Жыхара Гомля будуць судзіць паводле дзевяці палітычна матываваных артыкулаў
На 5 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе прызначылі разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да Дзяніса Жалезкі з Гомля, паведамляюць праваабаронцы.
Вядома, што яго абвінавачваюць паводле 9 артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- частка 1 артыкула 130 («Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці альбо звады»),
- арт.188 («Паклёп»),
- ч. 3 арт. 203-1 («Незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных даных»),
- ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»),
- ч. 1 і 2 арт. 361-4 («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»),
- ч. 2 арт. 367 («Паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта»),
- ч. 1 арт. 368 («Абраза прэзыдэнта»),
- арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»),
- арт. 369-1 («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).
Справу будзе разглядаць судзьдзя Дзьмітры Казлоў. Праваабаронцы высьвятляюць акалічнасьці завядзеньня крымінальнай справы супраць Дзяніса Жалезкі. Апошні запіс на ягонай старонцы ў фэйсбуку быў зроблены ў сакавіку 2022 году.
Дзяніс Жалезка — ураджэнец Петрыкава. Ён скончыў Беларускі гандлёва-эканамічны ўнівэрсытэт спажывецкай каапэрацыі, працаваў у гандлёвым доме Рагачоўскага малочнакансэрвавага камбінату, што ў Гомлі.
У Мсьціславе затрымалі вартаўніка будаўнічага каледжу за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў
Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым за распаўсюджваньне «экстрэмісцкіх» матэрыялаў вартаўніком будаўнічага каледжу.
На відэа беларус кажа, што з 2020 году распаўсюджваў нацысцкую сымболіку і «экстрэмісцкія матэрыялы», а ў 2021 годзе ўступіў у плян «Перамога».
У якім статусе цяпер затрыманы і па якім артыкуле яго абвінавачваюць, невядома. «Мэдыязона» знайшла «ЎКантакце» падобнага чалавека, падпісанага як Станіслаў Сьцепчанкаў.
Форум