Адзначалася, што прыпынены рух цягнікоў па абодвух напрамках на 3-й лініі.
Адметна, што паведамленьне аб выезьдзе на месца здарэньня было апублікавана ў тэлеграм-канале МНС у 15:19, пры гэтым тэлеграм-канал мэтрапалітэна неўзабаве пасьля гэтага заявіў аб аднаўленьні з 15:10 руху цягнікоў па 3-й лініі.
У паведамленьні метрапалітэна гаворыцца, што рух цягнікоў быў прыпынены ў 15:00 «у сувязі з задымленьнем у тупіку», «для высьвятленьня абставінаў былі прыцягнутыя супрацоўнікі МНС» і «сытуацыя апэратыўна вырашылася».
Прэс-служба МНС адзначыла, што «дым сярэдняй канцэнтрацыі» быў выяўлены «з вэнтыляцыйнага кіёска па вул. Мельнікайтэ».
«Паводле папярэдніх даных, адбылося загараньне аўтамата ў вентшахце, якое ліквідавана ратавальнікамі. Пацярпелых няма. Рух па ўсіх лініях мэтро адноўлены», — падкрэсьліла ведамства.
«Юбілейная плошча» — канцавая станцыя Зялёналужскай лініі мэтрапалітэна. З’яўляецца перасадачнай на станцыю «Фрунзенская» Аўтазаводскай лініі. Разmмешчаная на Юбілейнай плошчы, на скрыжаваньні Сухой і Кальварыйскай вуліц. Станцыя адкрытая для пасажыраў 7 лістапада 2020 года і з’яўляецца самай глыбокай у мінскім мэтро (глыбіня залажэньня — 32 м).
Форум