Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На будоўлі станцыі мэтро ў Менску абваліўся грунт, загінуў рабочы

абноўлена

Фота МНС Беларусі зь месца здарэньня
Фота МНС Беларусі зь месца здарэньня

А раніцай у менскім мэтро сёньня выявілі дым, рух цягнікоў на першай лініі на нейкі час спынялі.

Інцыдэнт здарыўся на будоўлі станцыі трэцяй ліні менскага мэтро «Немаршанскі сад» па адрасе Кіжаватава, 80. Пра яго паведаміў канал @transport_minska.

У МНС Беларусі пацьвердзілі здарэньне. Паводле ведамства, цяпер работнікі МНС працуюць на тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі мэтрапалітэна па вуліцы Кіжаватава. «Згодна з паведамленьнямі, чалавека засыпала грунтам», — піша МНС.

Пазьней начальнік упраўленьня Следчага камітэта па Менску Дзяніс Шаман, які таксама прыехаў на месца здарэньня, паведаміў, што пад грунтам загінуў адзін з рабочых.

Па факце здарэньня завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 303 КК Рб (парушэньне правілаў бясьпекі будаўнічых работ, якое пацягнула па неасьцярожнасьці гібель чалавека). Цяпер на месцы праводзяцца сьледчыя дзеяньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG