Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З пачатку году краіны ЭЗ спынілі больш за 17 тысяч спробаў парушэньня мяжы з боку Беларусі, 87% зь іх — Польшча


Польскі памежнік, ілюстрацыйнае фота
Польскі памежнік, ілюстрацыйнае фота

З пачатку 2024 году краіны ЭЗ спынілі 17 071 спробу парушэньня мяжы зь беларускай тэрыторыі (на 18,4% больш, чым за аналягічны пэрыяд 2023 году, тады іх было 14 414), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак памежных ведамстваў.

У тым ліку Польшча — 14 857 (+49,4% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году), Латвія — 2 008 (мінус 40,6% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году), Літва — 206 ( мінус 81,1%)

Толькі за 23 траўня краіны ЭЗ перадухілілі 243 спробы мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу з боку Беларусі, зь іх 226 спробаў зафіксавала Памежная ахова Польшчы, 17 — Дзяржаўная памежная ахова Латвіі, спробы нелегальнага перасячэньня беларуска-літоўскай мяжы зафіксавана не было.

За 23 травеньскія дні Польшча, Літва і Латвія спынілі 5 952 спробы парушэньня мяжы зь беларускай тэрыторыі — на 18,9% больш, чым за той жа пэрыяд красавіка, і на 64,7% больш, чым за аналягічны пэрыяд траўня 2023 году. Разьбіўка па краінах:

  • Польшча — 5 516 спробаў (на 26,4%, чым за той жа пэрыяд красавіка — 4364; у 2,6 раза больш у параўнаньні з аналягічным пэрыядам траўня 2023 году — 2 146),
  • Латвія — 413 (-30,5%, 594; зьніжэньне ў 3,1 раза, 1 295),
  • Літва — 23 (-50%, 46; зьніжэньне ў 7,5 разы, 173).

Красавік 2024 году быў рэкордным месяцам з пачатку міграцыйнага крызісу, які пачаўся вясной 2021 году, па колькасьці перадухіленых выпадкаў парушэньня мяжы зь Беларусі — 6 327 (у красавіку 2023-га — 3 340; +83,9%).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG