Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дзеля бясьпекі беларусаў». «Кібэрпартызаны» распрацавалі звыш 120 ботаў для палітычных ініцыятыў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Цяпер лягчэй заблякаваць адпраўку паведамленьняў.

«Кібэрпартызаны» распрацавалі звыш 120 ботаў для палітычных Telegram-каналаў у Беларусі. Цяпер у іх зьявілася каманда / stop. Яна забараняе робату адпраўляць людзям паведамленьні.

Таксама «Кібэрпартызаны» зрабілі невялічкую інструкцыю для карыстальнікаў.

Як працуе:

  • Адпраўце ў дыялёгу з ботам каманду /stop. Дачакайцеся паведамленьня пацьверджаньня. Цяпер адміністратары боту ня змогуць напісаць вам.
  • Каб зноў атрымліваць паведамленьні, увайдзіце ў дыялёг з ботам і націсьніце кнопку «Запусьціць» або адпраўце любое паведамленьне.

Для чаго гэта трэба:

  • Гэтая каманда дазваляе забараніць робатам, якім вы калі-небудзь пісалі, самастойна адпраўляць вам паведамленьні. Пры гэтым робат не трапляе ў «Чорны сьпіс», значыць, не застаецца сьлядоў. Вы можаце выдаліць яго паводле нашай інструкцыі, каб дыялёг з ботам не зьяўляўся ў сьпісе чатаў.

На гэты момант функцыя ўкаранёная толькі ў ботах ад «Кібэрпартызанаў». Яны заклікалі адміністратараў іншых робатаў палітычных каналаў і арганізацый дадаць тую ж опцыю, каб павялічыць бясьпеку беларусаў унутры краіны.

Пытаньне перапрацоўваньня ботаў паўстала вакол скандалу перад выбарамі ў Каардынацыйную раду, калі сьпіс «Закон і правапарадак» на чале з Аляксандрам Азаравым праз чат-бот пляну «Перамога» даслаў апавяшчэньні пра выбары сваім карыстальнікам. Прычым апавяшчэньні прыйшлі нават людзям, якія даўно выдалілі і заблякавалі бот.

Пачаўся скандал, і выбарчая камісія паставіла Азараву ультыматум: альбо ён пакідае свой сьпіс, або з выбараў здымаюць цэлы сьпіс. Азараў адмовіўся пакінуць сьпіс, у выніку ўсе ягоныя паплечнікі не дапушчаныя да выбараў у Каардынацыйную раду.

Скандал з апавяшчэньнямі чат-боту «Перамогі» выкарыстала прапаганда ўнутры Беларусі. Адразу пра некалькіх чалавек сілавікі сказалі, што іх затрыманьне адбылося пасьля прыходу апавяшчэньняў. Праверыць гэтую інфармацыю пакуль немагчыма.

  • «Кібэрпартызаны» — беларуская дэцэнтралізаваная супольнасьць ананімных праломнікаў (хакераў), якая зьявілася ў верасьні 2020 году.
  • Яны атрымалі вядомасьць дзякуючы шэрагу пасьпяховых кібэратак на рэсурсы беларускіх дзяржаўных установаў і сілавых структураў, публікацыям кампрамату на прадстаўнікоў апошніх, а таксама разьмяшчэньнем у адкрытым доступе службовай і сакрэтнай інфармацыі.
  • Супольнасьць пачала дзейнасьць у адказ на дзяржаўныя рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў.
  • Сваю дзейнасьць яны называюць барацьбой з Аляксандрам Лукашэнкам.
  • «Кібэрпартызаны» актыўна дапамагаюць аб’яднаньню беларускіх сілавікоў ВуРol у правядзеньні расьсьледаваньняў.
  • Таксама «Кібэрпартызаны» дапамагаюць палку імя Кастуся Каліноўскага ва Ўкраіне правяраць новых добраахвотнікаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG