Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядомыя спартоўцы выказалі публічны недавер кіраўніку Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Апейкіну


Аляксандар Апейкін
Аляксандар Апейкін

Вядомыя прадстаўнікі беларускага спорту, сярод якіх Аляксандра Герасіменя, Алена Леўчанка, Алег Дулуб, Вольга Мазуронак, выдалі заяву, у якой выказалі недавер Беларускаму фонду спартовай салідарнасьці (БФСС) і ягонаму цяперашняму кіраўніку Аляксандру Апейкіну.

Падпісанты заявы, называючы сябе «прадстаўнікамі свабоднага спорту Беларусі» і нагадаўшы, што ў 2020 годзе яны адкрыта выступілі супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў ды наступнага ўладнага гвалту над беларусамі, за што асабіста пацярпелі, канстатуюць, што «сёньня на міжнароднай арэне нас спрабуюць прадстаўляць людзі, якія ня маюць або страцілі такое права».

Сваёй заявай яе аўтары выказваюць недавер выканаўчаму дырэктару БФСС Аляксандру Апейкіну. Прычыны называюць наступныя:

  • Неналежнае выкананьне ўзятых на сябе абавязкаў перад спартоўцамі;
  • Распаўсюд паклёпу і правакацый у дачыненьні да спартоўцаў, а таксама распаўсюд ілжывых выказваньняў і маніпуляцый у супольнасьцях і групах;
  • Невыкананьне даўгавых абавязаньняў, адсутнасьць празрыстай фінансавай справаздачнасьці ў дзейнасьці на пасадзе выканаўчага дырэктара БФСС;
  • Прысваеньне ў якасьці асабістых заслуг агульных дасягненьняў, ня ўлічваючы ўнёску калектыву і не ацэньваючы ўдзельнікаў, якія працавалі над асноўнымі праектамі;
  • Прыняцьце аднаасобнага рашэньня пра сувязь спартовай арганізацыі з вайсковым падразьдзяленьнем, што прывяло да супрацьпраўнага палітычна матываванага перасьледу беларускіх спартоўцаў, якія знаходзяцца ў краіне;
  • Папулісцкія інтэрвію, заявы і публікацыі ў сацыяльных сетках, якія зьмяшчаюць рыторыку, якая падтрымлівае злачынны рэжым Лукашэнкі, падрывае ўвесь дэмакратычны рух спартоўцаў.

Пад вотумам недаверу падпісаліся наступныя дзеячы беларускага спорту: Андрэй Гнёт, Святлана Кудзеліч, Вольга Сафронава, Сямён Букін, Яўген Вяроўка, Іван Ганін, Алег Дулуб, Яўген Цуркін, Сьцяпан Папоў, Алена Леўчанка, Вадзім Крывашэеў, Сяргей Скіба, Аляксандра Герасіменя, Артур Удрыс, Вольга Мазуронак, Павел Шурмей, Раман Адамовіч, Аляксандр Вахавяк, Сяргей Далідовіч, Кацярына Шаркова, Сьвятаслаў Кісялёў, Мікіта Рашэтнік, Ігар Жаваранак, Павел Сіцянкоў, Сяргей Шабанаў, Сяргей Прыжанкоў, Мікалай Шкляр, Аляксандар Букрэй, Андрэй Гунько, Васіль Вайцяховіч, Мікалай Ганчароў, Станіслаў Камінскі, Віктар Русін, Юры Мартынаў, Віталь Аніхімоўскі, Васіль Савіч, Ігар Гарбаценка, Андрэй Карбоўскі.

Беларускі фонд спартовай салідарнасьці быў створаны ў жніўні 2020 года, падчас пратэстаў у Беларусі. Ён мае аказваць фінансавую, псыхалягічную, арганізацыйную ды іншую дапамогу пацярпелым ад рэжыму, а таксама ўзаемадзейнічаць з міжнароднымі арганізацыямі па розных відах спорту. Першай яго кіраўніцай была плыўчыха Аляксандра Герасіменя, аднак у красавіку 2022 года яна пакінула гэтую пасаду.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG