Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вітальны стол» і пэрформанс жанчын у белым. Як прайшоў дзень салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі ў Вільні

21 траўня — Дзень салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі. У гэты дзень у 2021 годзе ў беларускай турме памёр палітзьняволены Вітольд Ашурак. Ягоная сьмерць стала першай у шэрагу некалькіх. Сёньня вядома пра сама меней 7 выпадкаў, калі палітвязьні памерлі ў турме ад жорсткага абыходжаньня і адсутнасьці належнай мэдыцынскай дапамогі.

21 траўня па ўсім сьвеце праходзяць акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.

На Катэдральнай плошчы ў Вільні беларусы зладзілі пэрформанс, які сымбалізуе супрацьстаяньне жанчын у белым і сілавікоў. Таксама на акцыі зладзілі інсталяцыю «Вітальны стол» з імёнамі палітзьняволеных і пачастункамі для вязьняў, якія выйдуць з турмы і якіх будуць сустракаць накрытым сталом.

Свабода падрыхтавала фотарэпартаж з акцыі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG