Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2024 годзе ў сеціва несанкцыянавана трапілі пэрсанальныя зьвесткі мільёна беларусаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У 2024 годзе ў сеціва выцеклі пэрсанальныя зьвесткі каля мільёна грамадзян Беларусі, паведаміў БЕЛТА дырэктар Нацыянальнага цэнтру абароны пэрсанальных зьвестак Андрэй Гаеў.

Сёлета ў сеціва несанкцыянавана трапілі зьвесткі каля мільёна беларусаў. Гаворка пра адзін буйны інцыдэнт, зьвязаны з кампаніяй, якая займаецца перавозкамі, удакладніў Андрэй Гаеў. Назву кампаніі дырэктар не назваў.

Паводле яго, агулам сур’ёзная доля выцекаў пэрсанальнай інфармацыі адносіцца да дзейнасьці арганізацый, якія аказваюць разнастайныя паслугі.

«Калі правесьці аналіз сытуацыі, дык недзе крыху больш за палову інфармацыі, якая несанкцыянавана трапіла ў сеціва, тычыцца дзейнасьці арганізацый, якія аказваюць разнастайныя паслугі — мэдычныя, у сфэры харчаваньня, транспартныя», — удакладніў Андрэй Гаеў.

Паводле яго, у рамках папераджальнай працы, накіраванай на недапушчэньне такіх інцыдэнтаў, толькі сёлета зь дзейнасьці арганізацый выключылі каля 9,5 мільёна адзінак інфармацыі пра грамадзян Беларусі. Паводле яго, гэтыя зьвесткі не пасьпелі трапіць у сеціва, але іх апрацоўвалі незаконна.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG