Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку выцеку зь беларускай інтэрнэт-крамы на продаж выставілі зьвесткі 220 тысяч карыстальнікаў


Скрыншот з сайту крамы «Бусьлік»
Скрыншот з сайту крамы «Бусьлік»

Адбыўся выцек пэрсанальных зьвестак карыстальнікаў інтэрнэт-крамы buslik.by, якая прадае дзіцячыя тавары, паведамляе Нацыянальны цэнтар абароны пэрсанальных зьвестак.

Выцек адбыўся ў выніку несанкцыянаванага доступу да інфармацыйнай сыстэмы кампаніі «ДПМ», якая зьяўляецца гуртавым і раздробным дыстрыбутарам дзіцячых тавараў і валодае групай крамаў для дзяцей «Бусьлік», «Яскравы Бусьлік».

«Зламысьнікі выставілі на продаж базу дадзеных, якая зьмяшчае пэрсанальныя зьвесткі больш як 220 тысяч карыстальнікаў крамы, у тым ліку прозьвішча, імя і імя па бацьку, нумары мабільных тэлефонаў, адрасы электроннай пошты», — гаворыцца ў паведамленьні.

Па факце здарэньня праводзяць праверку.

  • У сярэдзіне чэрвеня ў выніку выцеку ў сеціва трапілі зьвесткі больш як 4 тысяч беларускіх кліентаў расейскіх інтэрнэт-кнігарняў bookvoed.ru, chitai-gorod.ru, ast.ru і eksmo.ru.
  • Паводле дырэктара Нацыянальнага цэнтру абароны пэрсанальных дадзеных Андрэя Гаева, маштабныя выпадкі зьліву пэрсанальнай інфармацыі часьцей адбываюцца ў сфэры гандлю: у мінулым годзе такія зьлівы дадзеных кліентаў адбыліся ў гандлёвых сетках «Соседи» і «Остров чистоты и вкуса». У банкаўскай сфэры быў выпадак узлому і незаконнага распаўсюджваньня інфармацыі «Белгазпрамбанку».
  • Улетку 2022 году буйная беларуская сетка крамаў «Соседи» прызнала выцек дадзеных пакупнікоў: у сеціве былі апублікаваныя дадзеныя (мабільны нумар тэлефона, электронная пошта) асобных удзельнікаў праграмы ляяльнасьці «Купілка».
  • У кастрычніку 2022 году буйная сетка «Остров чистоты и вкуса» праводзіла праверку па факце выцеку пэрсанальных дадзеных. Тады паведамлялі, што «зьліты» ў інтэрнэт файл зьмяшчае больш за 148 тысяч запісаў пра кліентаў рытэйлера за пэрыяд з 1 жніўня 2020 году па 31 ліпеня 2021-га.
  • Таксама беларусы часам становяцца ахвярамі зьліву пэрсанальных дадзеных, якія адбываюцца не на тэрыторыі Беларусі, а за яе межамі. Прыкладам можа быць выпадак са службай кур’ерскай дастаўкі СДЭК, якая фізычна і юрыдычна зарэгістраваная на тэрыторыі Расеі, але мела каля 700 тысяч запісаў пра куплі беларусаў, расказаў Андрэй Гаеў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG