Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У трэцяй беларускай кампаніі — масавы выцек зьвестак карыстальнікаў


Абсталяваньне кампутара. Ілюстрацыйнае фота
Абсталяваньне кампутара. Ілюстрацыйнае фота

Нядаўна стала вядома пра выцек зьвестак 730 тысяч карыстальнікаў інтэрнэт-крамы «Востраў чысьціні і смаку» і 220 тысяч карыстальнікаў крамы buslik.by.

У Беларусі адбыўся яшчэ адзін выцек пэрсанальных зьвестак. Цяпер абʼектам стала інфармацыйная сыстэма беларускага вытворцы дзьвярэй «Юркас», паведамляе «Наша Ніва».

Паводле інфармацыі Цэнтру пэрсанальных зьвестак, перададзенай цэнтру апэратарам, выцек закрануў больш за пяць тысяч субʼектаў — гэта імёны, адрасы электроннай пошты, нумары тэлефонаў кліентаў і супрацоўнікаў прадпрыемства.

Цэнтрам прааналізаваныя апошнія буйныя факты выцекаў, у найбліжэйшы час будуць агучаныя прычыны зафіксаваных парушэньняў сыстэм абароны пэрсанальных зьвестак. Раней паведамлялася пра праблемы ў інтэрнэт-крамах Buslik.by і сеткі «Востраў чысьціні і смаку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG