Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр памочнік Лукашэнкі па Менскай вобласьці Ўладзімер Калач


Уладзімер Калач
Уладзімер Калач

Чыноўніку было 54 гады.

Стала вядома, што 13 траўня раптоўна памёр памочнік Аляксандра Лукашэнкі па Менскай вобласьці Ўладзімер Калач. Пра ягоную сьмерць афіцыйна напісаў Менскі абласны выканаўчы камітэт.

Калача прызначылі на пасаду памочніка Лукашэнкі — інспэктара Менскай вобласьці ў канцы ліпеня 2021 году.

З 2018 году ён працаваў намесьнікам старшыні КДБ, з 2010 па 2018 год узначальваў упраўленьне КДБ па горадзе Менску і Менскай вобласьці. У 2012 годзе Калачу прысвоена вайсковае званьне генэрал-маёр.

З 2020 году знаходзіўся пад санкцыямі ЭЗ, Вялікай Брытаніі, Канады, Швайцарыі, Альбаніі, Ісьляндыі, Ліхтэнштэйну, Нарвэгіі, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі і Ўкраіны.

Акрамя таго, Калач быў старшынём Менскай фэдэрацыі біятлёну.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG