Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды». Як беларусам вярнуць сабе голас? Дыскусія Надзеі Нортан і Вэсты Свэндсэн


Надзея Нортан, «Голас дыяспар» і Вэста Свэндсэн, блок Пракоп’ева-Ягорава. Выбары ў Каардынацыйную Раду. Каляж
Надзея Нортан, «Голас дыяспар» і Вэста Свэндсэн, блок Пракоп’ева-Ягорава. Выбары ў Каардынацыйную Раду. Каляж

25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Выбары працягнуцца тры дні, да ўдзелу ў іх дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў. Будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў этэры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў.

Сёньня з намі Надзея Нортан, кіраўніца сьпісу «Голас дыяспар», і Вэста Свэндсэн ад Блёку Пракоп’ева-Ягорава.

Глядзіце размову на відэа цалкам

Тут фрагмэнты гутаркі

Надзея Нортан:

  • Я жыву ў Каліфорніі недалёка ад Сан-Францыска, займаюся грамадзкай, палітычнай дзейнасьцю, зьяўляюся культурніцкім мэнэджарам, арганізоўваю мерапрыемствы, якія накіраваныя на пашырэньне і распаўсюд беларускай культуры ў ЗША. Працую над пабудовай і разьвіцьцём беларускай дыяспары ў ЗША.
  • Дзеля чаго патрэбная беларусам Каардынацыйная рада? Гэта пабудова дэмакратычнага інстытуту прадстаўнічага характару. У нас гэтага не было вельмі шмат гадоў, з 1996–1997 гадоў не было публічнай дэмакратыі. Таму зараз беларусы вяртаюць сабе голас. Колькі год беларусы ня мелі магчымасьці сапраўды аддаць свой голас. Яны маглі прыйсьці на выбары, але яны ведалі, што іх голас ня будзе ўлічаны або палічаны, бо выбары былі ўвесь час фальсыфікаваныя.
  • І зараз Каардынацыйная рада і ёсьць гэты шанец, вяртаньне голасу. З паліталягічнага пункту гледжаньня дзеля таго, каб склалася сытуацыя для зьменаў, першапачаткова павінна быць пэўнае агульнае дзеяньне. У 2020 годзе з пачаткам пандэміі беларусы згуртаваліся. На той момант ніхто ня мог уявіць, што адбудзецца летам, але праз агульнае, супольнае, салідарнае дзеяньне стварылася прастора для зьменаў. Мне здаецца, што менавіта выбары ў Каардынацыйную раду як супольнае дзеяньне беларусаў па ўсёй плянэце, магчыма, дасьць нам шанец, штуршок для пашырэньня гэтай супольнай дзейнасьці дзеля таго, каб стварыць прастору для пераменаў.
  • Відавочна, што санкцыі ня вырашаць праблемы. Вельмі важна самыя разнастайныя складнікі мець дзеля ціску на рэжым. Самае галоўнае, што перамены прынясуць беларусы, а ня звонку. Мы мусім усьвядоміць, што менавіта нам мусіць стаць патрэбная гэтая свабода і дэмакратыя, а не ўсяму сьвету вакол. Сьвет дапамагае як можа, але мы самі, беларусы, мусім рабіць гэтае дзеяньне і гэтыя крокі наперад.

Вэста Свэндсэн:

  • Я нарадзілася ў Беларусі, у Пінску. Расла ў Берасьці. У 7 гадоў пераехала ў ЗША разам з маці. Тата зь сям’ёй засталіся ў Беларусі, і я кожнае лета праводзіла ў Беларусі. Атрымала адукацыю ў ЗША. Пачынаю доктарскую працу ў Браўнскім унівэрсытэце па тэме гісторыі і фармаваньня палітычнай нацыянальнай ідэнтычнасьці. Раней я пісала навуковую працу пра Заходнюю Беларусь і пра Галакост. Я вывучаю Беларусь. У Амэрыцы я заўсёды была актыўная ў палітыцы, я вельмі люблю Беларусь, мяне туды цягне, і таму цяпер ва ўсё гэта ўступаю.
  • У нас 12 партый і 256 кандыдатаў, ёсьць энтузіязм, ёсьць інтарэс. Нашы дэмакратычныя сілы ўжо выйгралі, бо ёсьць вялікі інтарэс да выбараў. І мы можам гэта капіталізаваць і напампоўваць свае палітычныя мускулы. Гэта наша школа публічнай палітычнай працы. Акрамя таго, гэта мабілізацыя нашай дыяспары. Мы можам будаваць структуру на будучыню, калі мы зможам прыйсьці ў Беларусь. Людзі хочуць мець голас, людзі хочуць уплываць, хочуць адчуваць, што ёсьць Беларусь. Мне падаецца, што Беларусь ёсьць, калі ў нас столькі кандыдатаў. Каардынацыйная рада нам патрэбная, каб абʼяднаць нашу дыяспару і будаваць з гэтага нешта.
  • Цяпер у нас па тры арганізацыі на два беларуса. У нас даволі раскіданая дыяспара. На жаль, у мяне адчуваньне, што людзі расчараваныя ў палітыцы. І зразумела чаму. Мы ніколі яшчэ ня бачылі эфэктыўнай палітыкі ў Беларусі. Нам трэба гэтая структура, трэба абʼядноўваць нашу дыяспару. Нам трэба абʼядноўваць нашы арганізацыі і працаваць разам. Ведаю, што ёсьць вельмі шмат сварак у палітычных колах беларускай дыяспары, і гэтыя сваркі нікому, акрамя Лукашэнкі, не дапамагаюць. Нам трэба слухаць адзін аднаго, трэба слухаць меркаваньні, якія нам не падабаюцца.
  • Нам трэба будаваць арганізацыю, якая будзе эфэктыўная. Мы хочам перайсьці на самафінансаваньне. Гранты — цудоўная рэч, але кожны раз, калі сябры Беларусі даюць грошы, яны маюць свой інтарэс. І самафінансаваньне — гэта тое, што мы хочам зрабіць. Мы хочам будаваць палітычны цэнтар улады, каб у людзей было месца, куды ісьці і да каго зьвяртацца са сваімі пытаньнямі.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG