Да 25 траўня ў этэры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Роза Турарбекава, сьпіс нумар 4 — «Наша справа». А таксама Аляксандар Ракіцкі, сьпіс нумар 5 — «Закон і правапарадак».
Гурневіч: Навошта патрэбная Каардынацыйная рада, калі дэмакратычныя сілы спраўляліся раней і безь яе?
Турарбекава: Я ня ўпэўненая, што спраўляліся. Як сказаў нядаўна прадстаўнік нашага сьпісу Андрэй Лаўрухін, у нас ёсьць толькі адна магчымасьць правесьці дэмакратычныя выбары — гэта выбары ў КР. Беларускаму грамадзтву патрэбны прадстаўнік сваіх інтарэсаў. Праблема дыстанцыяваньня палітычных актараў ад беларускага грамадзтва, з суб'ектыўных і абʼектыўных прычын, павінна вырашацца. Выбары ў КР — гэта пераадольваньне ў тым ліку і гэтай дыстанцыі. Мы павінны аднавіць зваротную сувязь з грамадзтвам. Таму я заклікаю ўсіх галасаваць, каб пазьней і патрабаваць справаздачы, і выстаўляць пытаньні тым, за каго вы галасавалі.
Адзін з асноўных пасылаў сьпісу «Наша Справа» — гэта абарона беларусаў. Нядаўна Роза Турарбекава разам з паплечнікамі запусьціла пэтыцыю «Не Жалезнай заслоне». У яе ўключаныя пытаньні візаў для беларусаў, мабільнасьці, аднаўленьне транспартных сувязяў. Рыхтуюцца звароты да польскіх, літоўскіх і чэскіх уладаў.
Аляксандар Ракіцкі: КР — гэта пляцоўка, на якой усе дэмакратычныя сілы, якія сёньня існуюць за мяжой, могуць вучыцца дамаўляцца, сумесна дзейнічаць, прыходзіць да супольных рашэньняў у канструктыўным дыялёгу. Гэта пляцоўка, на якой намаганьні кожнай групы могуць быць падвоеныя або павялічаныя ў 10 разоў, калі гэта будзе сумеснае дзеяньне, якое абʼядноўвае адна мэта.
Сьпіс «Закон і правапарадак» абʼядноўвае пераважна былых беларускіх сілавікоў. Ягоны лідэр — кіраўнік ByPol Аляксандар Азараў. Прадстаўнікі сьпісу перакананыя, што ніхто лепш за былых сілавікоў ня можа прадказаць крокі рэжыму і змагацца зь імі. Паводле Ракіцкага, менавіта сілавікі могуць арганізаваць нацыянальна-вызвольны рух і ліквідаваць рэжым у Беларусі.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум