Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд Варшавы завочна арыштаваў судзьдзю Томаша Шмыта, які ўцёк у Беларусь


Томаш Шмыт. Архіўнае фота
Томаш Шмыт. Архіўнае фота

6 траўня Томаш Шмыт выступіў у прэс-цэнтры беларускага дзяржаўнага агенцтва БелТА. На брыфінгу ён падпісаў заяву аб адстаўцы, заявіў, што папрасіў абароны ў беларускіх уладаў, і выказаўся ў падтрымку палітыкі афіцыйнага Менску.

Суд Варшавы задаволіў хадайніцтва Нацыянальнай пракуратуры Польшчы аб заключэньні колішняга судзьдзі Ваяводзкага адміністрацыйнага суду ў Варшаве Томаша Шмыта пад варту на 3 месяцы.

Як паведаміла польскае выданьне wiadomosci.wp.pl, пракурор Артур Казноўскі адзначыў, што такім чынам суд выдаў ордэр на арышт Томаша Шмыта.

Польскі судзьдзя Томаш Шмыт, які папрасіў прытулак у Беларусі, пакінуў тэрыторыю Польшчы звычайным спосабам — праз пераход у Тэрэспалі.

Упершыню Шмыт прыехаў у Беларусь у якасьці турыста ў чэрвені 2023 года. Другі раз, у траўні гэтага года, ён пакінуў краіну, каб атрымаць палітычны прытулак у Беларусі.

6 траўня Томаш Шмыт выступіў у прэс-цэнтры беларускага дзяржаўнага агенцтва БелТА. На брыфінгу ён падпісаў заяву аб адстаўцы, заявіў, што папрасіў абароны ў беларускіх уладаў, і выказаўся ў падтрымку палітыкі афіцыйнага Менску. Свае дзеяньні ён патлумачыў нязгодай з палітыкай і дзеяньнямі ўладаў Польшчы.

Прэм’ер Польшчы Дональд Туск заявіў, што Шмыт даўно супрацоўнічаў зь беларускімі ўладамі. Туск падкрэсьліў, што выпадак з уцёкамі судзьдзі Шмыта нельга недаацэньваць, бо той меў непасрэдны доступ да былога міністра юстыцыі, «які меў доступ да сакрэтных дакумэнтаў, да якіх ніякая выведка не павінна мець доступу».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG