Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы расказалі, як судзьдзя Шмыт уехаў у Беларусь і што ён бываў там раней


Томаш Шмыдт
Томаш Шмыдт

Польскі судзьдзя Томаш Шмыт, які папрасіў прытулак у Беларусі, пакінуў тэрыторыю Польшчу самым звычайным спосабам – праз пераход у Тэрэспалі, – піша ў суботу «Rzeczpospolita».

Гэтую інфармацыю газэце пацьвердзіў Пшэмыслаў Новак, прэс-сакратар Нацыянальнай пракуратуры.

«Пасьля таго, як год таму ўрад закрыў усе пераезды на Падляшшы, там дзейнічае як чыгуначны пераезд, так і аўтамабільны і пасажырскі пераезд», – нагадвае польскае выданьне.

Як паведаміў каардынатар спэцслужбаў і новы кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Сямоняк, упершыню Шмыт прыехаў у Беларусь у якасьці турыста ў чэрвені 2023 года. Другі раз, у траўні гэтага года, ён пакінуў краіну, каб атрымаць палітычны прытулак у Беларусі.

«Абедзьве паездкі засталіся па-за ўвагай польскіх спэцслужбаў», – адзначае «Rzeczpospolita».

6 траўня Томаш Шмыт выступіў у прэс-цэнтры беларускага дзяржаўнага агенцтва БелТА. На брыфінгу ён падпісаў заяву аб адстаўцы, заявіў, што папрасіў абароны ў беларускіх уладаў, і выказаўся ў падтрымку палітыкі афіцыйнага Менску. Свае дзеяньні ён патлумачыў нязгодай з палітыкай і дзеяньнямі ўладаў Польшчы.

Прэм’ер Польшчы Туск заявіў, што Шмыт даўно супрацоўнічаў зь беларускімі ўладамі. Туск падкрэсьліў, што выпадак з уцёкамі судзьдзі Шмыта нельга недаацэньваць, бо той меў непасрэдны доступ да былога міністра юстыцыі, «які меў доступ да сакрэтных дакумэнтаў, да якіх ніякая выведка не павінна мець доступу».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG