Лінкі ўнівэрсальнага доступу

11-гадовая дзяўчынка выпала з атракцыёна ў Лідзе, яна ў цяжкім стане


Хірургічны корпус Лідзкай цэнтральнай раённай бальніцы. Фота Міністэрства аховы здароўя
Хірургічны корпус Лідзкай цэнтральнай раённай бальніцы. Фота Міністэрства аховы здароўя

Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя, дзяўчынка цяпер у Лідзкай цэнтральнай раённай бальніцы са шматлікімі спалучанымі траўмамі, яе стан «стабільна цяжкі».

Паведамляецца, што праз санітарную авіяцыю з Горадні выклікалі для аказаньня дадатковай дапамогі анэстэзіёляга-рэаніматоляга, траўматоляга і афтальмоляга, а зь Менску таксама санітарнай авіяцыяй прыляцеў «для правядзеньня кансультацый сківічна-тваравы хірург рэспубліканскага ўзроўню».

Папярэдне прадстаўнікі Сьледчага камітэту вызначылі, што ўдзень 12 траўня дзяўчынка разам з мамай прыйшла ў парк забаваў, які некалькі тыдняў таму прыехаў у горад. Літаральна празь некалькі сэкундаў пасьля запуску тэхнікі 11-гадовая дзяўчынка ўпала з вышыні.

Распачалі крымінальную справу паводле ч.2 арт.338 Крымінальнага кодэксу (аказанне паслуг, якія загадзя не адпавядаюць патрабаваньням бяспекі для жыцбця або здароўя спажыўцоў, што пацягнула па неасцярожнасьці прычыненьне цяжкага цялеснага пашкоджаньня).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG