У цэнтры Санкт-Пецярбургу ў раку Мойку з моста ўпаў пасажырскі аўтобус. На месцы працуюць выратавальныя службы, паведамляецца аб некалькіх загінулых.
Як перадае піцерскае выданьне «Фонтанка» са спасылкай на сьведак, перад катастрофай аўтобус сутыкнуўся зь легкавым аўтамабілем. Першымі на дапамогу пацярпелым прыйшлі мінакі і сьведкі аварыі. Яны даставалі пасажыраў аўтобуса празь люк у даху і кідалі выратавальныя кругі.
Міністэрства ўнутраных спраў Расеі паведаміла, што ў момант аварыі ў аўтобусе знаходзіліся 20 чалавек.
Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях паведаміла аб трох загінулых, два пацярпелыя знаходзяцца ў цяжкім стане і яшчэ чатыры — у стане клінічнай сьмерці.
Форум