Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інстытут вывучэньня вайны: удзел Армэніі ў АДКБ становіцца ўсё больш намінальным


Сустрэча Нікола Пашыньяна і Ўладзіміра Пуціна ў Маскве 8 траўня 2024 году
Сустрэча Нікола Пашыньяна і Ўладзіміра Пуціна ў Маскве 8 траўня 2024 году

Сёлета Нікол Пашыньян ня будзе прысутнічаць на вайсковым парадзе ў Маскве з нагоды Дня Перамогі ў Другой усясьветнай вайны.

Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны мяркуюць, што намаганьні Армэніі дыстанцыявацца ад Расеі ўсё часьцей прымушаюць Крэмль прызнаваць праблемы ў двухбаковых дачыненьнях.

«У Маскве адбылася сустрэча прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і прэм’ер-міністра Армэніі Нікола Пашыньяна па выніках пасяджэньня Эўразійскага эканамічнага саюзу. Пуцін заявіў, што расейска-армянскія двухбаковыя дачыненьні „пасьпяхова разьвіваюцца“, але адзначыў, што ёсьць „пытаньні“ бясьпекі на Паўднёвым Каўказе, якія яны будуць абмяркоўваць у прыватным парадку. Пашыньян заявіў, што пасьля сустрэчы ў сьнежні 2023 году „назапасіліся пытаньні, якія трэба абмеркаваць“», — адзначаецца ў справаздачы інстытуту за 8 траўня.

Раней Расея спрабавала прыхаваць напружанасьць у расейска-армянскіх дачыненьнях, хоць міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў зрабіў некалькі адкрытых ацэнак аб іх пагаршэньні і выступіў з публічнымі пагрозамі ў адрас Армэніі ў апошнія месяцы.

Паводле экспэртаў, адмова Армэніі ад фінансаваньня свайго ўдзелу ў Арганізацыі Дагавору аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) стала апошняй у сэрыі рашэньняў аб адыходзе ад палітычных арганізацый і арганізацый бясьпекі пад кіраўніцтвам Расеі. У справаздачы адзначаецца, што гэты крок сьведчыць аб тым, што ўдзел Армэніі ў АДКБ становіцца ўсё больш намінальным.

Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян на сэсіі 10-га Эўразійскага эканамічнага форуму ў Маскве заявіў, што ягоная краіна ўстрымаецца ад сяброўскіх складак на дзейнасьць Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ).

Пасьля сустрэчы з Уладзімірам Пуціным Нікол Пашыньнян вярнуўся ў Ерэван, адмовіўшыся ад прысутнасьці на вайсковым парадзе ў Маскве 9 траўня. Летась ён прысутнічаў на сьвяточных мерапрыемствах у Маскве з нагоды Дня перамогі ў Другой усясьветнай вайны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG