Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армэнія адмовілася ад складак у бюджэт АДКБ


Сьцяг Армэніі, архіўнае фота
Сьцяг Армэніі, архіўнае фота

Пра гэта ў Маскве заявіў Нікол Пашыньян.

Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян на сэсіі 10-га Эўразійскага эканамічнага форуму заявіў, што ягоная краіна ўстрымаецца ад сяброўскіх складак на дзейнасьць Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ).

8 траўня Пашыньян сустрэўся з кіраўніком Расеі Ўладзімірам Пуціным, піша агенцыя Армэнпрэс.

Прэс-сакратарка Міністэрства замежных спраў Армэніі Ані Бадальян пацьвердзіла, што краіна ўстрымаецца ад сваёй долі.

«Армэнія ўстрымаецца ад далучэньня да рэзалюцыі Рады калектыўнай бясьпекі АДКБ ад 23 лістапада 2023 году аб бюджэце АДКБ на 2024 год і ад удзелу ў фінансаваньні дзейнасьці арганізацыі, прадугледжанай гэтай пастановай. Аднак ня будзе супраць прыняцьця гэтай пастановы ў згорнутым фармаце», — сказала яна агенцтву Factor.am.

Гэта ўжо ня першы выпадак, калі Армэнія дэманстратыўна праяўляе незадаволенасьць справамі ўнутры альянсу. Пашыньян праігнараваў два запар саміты СНД і АДКБ у 2023 годзе, але ўжо ў сьнежні таго году прысутнічаў у Санкт-Пецярбургу на чарговым форуме па лініі СНД.

Раней Пашыньян прасіў ад АДКБ заступніцтва ў справе збройнага канфлікту з Азэрбайджанам за Карабах. Але дапамогі не атрымаў. Армэнія страціла Нагорны Карабах.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG