Пра ДТЗ са спасылкай на кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Кіргізстану Алымкадыра Бейшаналіева паведаміла нацыянальнае інфармагенцтва «Кабар». Паводле зьвестак чыноўніка, у выніку здарэньня пацярпелі дзеці ад 9 да 16 гадоў. Сямёра зь іх цяпер у рэанімацыі абласной лякарні, стан траіх ацэньваецца як цяжкі.
Акрамя таго, у Сузацкую раённую лякарню даставілі траіх непаўналетніх. Яшчэ восем дзяцей шпіталізавалі ў Цэнтар агульнай лекарскай практыкі, яны ў стане сярэдняй цяжкасьці.
Таксама стала вядома, што 11 дзецям аказалі мэдычную дапамогу на месцы здарэньня, пазьней іх адправілі на амбуляторнае лячэньне. Алымкадыр Бейшаналіеў заявіў, што ўзяў пытаньне аказаньня дапамогі пацярпелым у выніку ДТЗ пад асабісты кантроль і даручыў забясьпечыць ім якасную мэдычную дапамогу. Відэа зь месца здарэньня апублікавалі карыстальнікі сацсетак.
Як папярэдне высьветліла паліцыя, кіроўца 1976 году нараджэньня пакінуў сваю машыну пасьля здарэньня.
Форум