Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі аўтобус трапіў у аварыю ў Польшчы


Блеарусі аўтобус, які трапіў у аварыю каля гораду Седльцы ў Польшчы 24 красавіка
Блеарусі аўтобус, які трапіў у аварыю каля гораду Седльцы ў Польшчы 24 красавіка

24 красавіка каля 6-й раніцы непадалёк ад польскага гораду Седльцы ў аварыю трапіў беларускі аўтобус, у якім знаходзіліся 15 чалавек, паведамляюць польскія СМІ. У МЗС Беларусі кажуць пра 14 пасажыраў у аўтобусе.

Камісар муніцыпальнай паліцыі ў Седльцах Эвэліна Радамыская паведаміла, што аўтобус ехаў з Гданьску ў Беларусь і на павароце ў раёне горада Сельдцэ вылецеў з дарогі і ўпаў у кювэт, яе словы прыводзіць TVN24.

Паводле польскіх СМІ, у аўтобусе ехалі 15 чалавек. Пяцёра атрымалі лёгкія раненьні, расказаў Павал Куліцкі з пажарнай каманды Седльцэ. Іх даставілі ў лякарню.

Тым часам прэс-служба МЗС Беларусі называе іншыя лічбы беларусаў, якія ехалі ў аўтобусе і якія пацярпелі:

«У выніку аварыі ў Польшчы ў раёне горада Седльцы 7 з 14 беларусаў, якія знаходзіліся ў аўтобусе, дастаўлены ў шпіталь зь лёгкімі траўмамі, яшчэ 7 чалавек чакаюць іншага аўтобуса для працягу руху па маршруце», — паведамілі БелТА ў міністэрстве.

Як удакладніў выданьню Tygodnik Siedlecki прадстаўнік экстранных службаў, аўтобус вылецеў з дарогі ў кювет, перавярнуўся на бок і ўрэзаўся ў дрэва. Прычыны аварыі высьвятляюцца.

Участак дарогі, на якім здарылася аварыя, перакрылі, машыны пусьцілі ў аб’езд.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG